Бактры́йская раўні́на — перадгорная раўніна на поўначы Афганістана, на левабярэжжы ракі Амудар’і.
Даўжыня каля 400 км, шырыня да 140 км, вышыня 250—500 м.
Знаходзіцца ў тэктанічнай ўпадзіне. Пясчаныя і гліністыя пустыні; уздоўж Амудар’і — тугайныя зараснікі, лугі. Аазісы.
Старажытны цэнтр арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца, цукровыя буракі, рыс). Авечкагадоўля і конегадоўля.
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Афганістана Катэгорыя:Раўніны Азіі