Леан Святаполк-Мірскі (;  — ) — каталіцкі дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх з Мінскай губерні. Скончыў Духоўную семінарыю ў Пецярбургу. Пасвечаны на святара ў 1896 годзе. Служыў у Віцебскай губерні.

Шматгадовы сібірскі місіянер. У 1897—1903 гадах вікарый у Табольску, у 1903—1913 гадах пробашч у Краснаярску, у 1913—1914 — у Іркуцку, у 1913—1914 гадах дэкан іркуцкі. З 1918 годзе знаходзіўся па-за архідыяцэзіяйSERGIUSZ LEOŃCZYK — ABAKAN (ROSJA). BUDOWA KOŚCIOŁÓW KATOLICKICH DLA OSIEDLEŃCÓW POLSKICH W KRESŁAWCE I KANOKU W GUBERNI JENISEJSKIEJ NA POCZĄTKU XX WIEKUМагчыма, дадзеныя пасады адносяцца да Яўгена (Леана) Святаполк-Мірскага.

Хатні прэлат Яго Святасці, прэлат-прэпазіт мінскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, пробашч і дэкан пінскі.

Пахаваны на Старых каталіцкіх могілках у Пінску, побач з ксяндзом-прэлатам Вітольдам Данілевічам-Чачотам.

Літаратура Andrzej Majdowski, Kościół katolicki w Cesarstwie rosyjskim. Syberia. Daleki Wschód. Azja Środkowa, Warszawa 2001, s. 309.

Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі