Іван Іванавіч Дзібіч-Забалканскі (Іаган Карл Фрыдрых Антон) (, Гросляйпэ, Сілезія, Польшча — ) — генерал-фельдмаршал расійскай арміі (1829).
Біяграфія Паходзіў з сям’і афіцэра Дзібіча, які ў 1798 годзе перайшоў на службу ў расійскую армію.
Вучыўся ў Берлінскім кадэцкім корпусе, у 1801 годзе пераведзены на службу ў Расію.
Удзельнік вайны з Францыяй у 1805—1807 гадах, замежных паходаў расійскай арміі ў 1812—1813 гадах.
У 1823—1824 гадах — начальнік Галоўнага штаба.
Кіраваў арыштамі дзекабрыстаў у 2-й арміі.
У час руска-турэцкай вайны 1828—1829 кіраваў ваеннымі дзеяннямі на Балканах, за што атрымаў дадатак да прозвішча — Забалканскі. Выступаў супраць нацыянальна-вызваленчай вайны на Балканах.
Са снежня 1830 года галоўнакамандуючы войскамі супраць паўстання 1830—1831.
Літаратура
Катэгорыя:Тапографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Памерлі ад халеры