Батумская дзяржаўная марская акадэмія () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Батумі.

Гісторыя Вучэльня была адкрыта ў 1929 годзе. 5 сакавіка 1944 года ўрад СССР стварыў Батумскі марскі інстытут. Інстытут адыграў важную ролю ў развіцці марской дзейнасці ў СССР ў цэлым. У інстытуце навучана да 5 000 высокакваліфікаваных марскіх спецыялістаў; яго выпускнікі працягваюць працаваць па ўсім свеце.

Сучасная акадэмія была створана ўрадам Грузіі ў 1992 годзе, неўзабаве пасля атрымання краінай незалежнасці. Пасля агульнанацыянальнай рэформы сістэмы адукацыі ў 2004 годзе акадэмія атрымала прававы статус універсітэта 25 красавіка 2005 года.

Структура Марскі факультэт Факультэт бізнеса і кіравання

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Грузіі