Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрада імя Чапаева 2-й Мінскай партызанскай брыгады, арганізаванага ў маі 1942 года ў Рудзенскім раёне. У жніўні 1943 года брыгада перададзена Беластоцкаму партызанскаму злучэнню. Брыгада дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рудзенскага, Пухавіцкага, Поразаўскага, Ружанскага, Ваўкавыскага, Свіслацкага, Заблудаўскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (633 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад У склад брыгады ўваходзілі: партызанскі атрад імя Жукава; партызанскі атрад імя Воранава; партызанскі атрад «За Радзіму»; партызанскі атрад імя 25-годдзя РСЧА; партызанскі атрад імя Жданава.
Камандаванне Камандзір Х. А. Матэвасьян.
Камісары А. І. Мурашка; А. Г. Шламанаў.
Начальнік штаба Ф. І. Цвяткоў.
Дзейнасць брыгады Партызаны вялі баі, у тым ліку ў вёсцы Шацк Рудзенскага і Дражна Старадарожскага раёнаў, супраць карнікаў у лясах Поразаўскага раёна. На чыгуначных участках Мінск — Рудзенск, Брэст — Баранавічы, Лунінец — Баранавічы падарвалі шмат рэек, эшалонаў, на шашы і чыгунцы спалілі больш за 60 мастоў, знішчылі каля 60 аўтамашын, 2 прадпрыемствы. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалялі вёску Новы Двор, вялі баі з нямецкімі часцямі на дарозе Новы Двор — Пружаны.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе