Ізмайлаўскі мост — аўтадарожны арачны мост цераз Фантанку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Безыменны астравы. Адзін з найстарэйшых мастоў горада. Аб’ект культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Злучае Вазнясенскі праспект з Ізмайлаўскім праспектам. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Абухаўскі мост, ніжэй — Чырвонаармейскі мост. Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Тэхналагічны інстытут», «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». Назва вядома з 1746 года і дадзена па лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка, слабада якога знаходзілася на левым беразе Фантанкі.
Катэгорыя:Масты цераз Фантанку Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Каменныя масты Катэгорыя:Арачныя масты