дж — дыграф, які выкарыстоўваецца ў кірыліцы. Складаецца з дзвюх асобных кірылічных літар д і ж. Перадае мяккую звонкую альвеольна-паднябённую афрыкату [d͡ʑ], цвёрдую звонкую постальвеольную афрыкату [d͡ʒ] або цвёрдую звонкую рэтрафлексную афрыкату [ɖ͡ʐ]; [d͡ʒ] перад /i, j/ перадае палаталізаваны (памякчаны) [d͡ʒʲ]. Выкарыстоўваецца ў славянскіх (беларускай і ўкраінскай) і неславянскіх (абазінскай, адыгейскай, асецінскай, кабардзіна-чаркескай) мовах.
Гісторыя У пісьмовых помніках дыграф дж выкарыстоўваецца з XVI стагоддзя, аднак старабеларускімі аўтарамі гук [d͡ʐ] часцей перадаваўся літарамі ч, ж, спалучэннямі д і ч, ж і ч (ѣздживалъ, розъежчалъ, приеждчий).
Гукі [d͡ʒ] (дж) — глухая паднябённа-альвеольная (постальвеольная) афрыката [d͡ʑ] (мяккі дж) — звонкая альвеольна-паднябённая афрыката [d͡ʐ] (цвёрды дж) — звонкая рэтрафлексная афрыката
Мовы МоваМФАЗаўвагібеларуская /d͡ʐ/ дзве асобныя літары, адна фанемаукраінская /d͡ʒ/абазінская /d͡ʒ/ самастойная літара ДЖ, джадыгейскаяасецінскаякабардзіна-чаркеская
У беларускай і ўкраінскай мовах на стыку прэфікса і кораня слова дж чытаецца як два асобныя гукі (напрыклад: ; ).
Іншыя абазначэнні У кірылічных алфавітах гук [d͡ʒ] таксама абазначаецца як: Џ — сербская, македонская мова; Ж — кыргызская мова; Ӂ — малдаўская мова; Җ — калмыцкая мова; Ӝ — удмурцкая мова; Ҷ — таджыкская мова; Ӌ — хакаская мова; Ҹ — азербайджанская мова. У некірылічных мовах: Ջ — армянская мова ჯ — грузінская мова dž, j — мовы, якія выкарыстоўваюць лацінку.
Звук [d͡ʒʲ] у кірылічных алфавітах таксама абазначаецца: Ѓ — македонская мова Ђ — сербская мова
Гл. таксама Дж (літара) Дз
Літаратура
Півторак Г. П. Ч // Українська мова. Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 2000.
Катэгорыя:Дыграфы кірыліцы