Алішэр Тагіравіч Валееў (), больш вядомы пад псеўданімам Моргенштэрн (; нар. , Уфа) — расійскі рэп- і поп-спавак, музыкант, шоўмэн.
Стаў вядомы ў 2017 годзе пародыямі папулярных спевакоў таго часу, якія публікаваў на YouTube. У 2018 годзе адмовіўся ад гэтага фармату і пачаў выпускаць толькі аўтарскія музычныя рэлізы, пабудаваўшы далейшую кар’еру выключна на іх. Самастойнай творчасці папярэднічалі піяр-акцыі, а яго вобраз, перформансы і дзеянні не раз станавіліся аб’ектам увагі СМІ, дзяржаўных дзеячаў і іншых.
Апроч музычнай дзейнасці Моргенштэрн саўладальнік рэстаранаў «Kaif Provenance» і «Kaif Burger», а таксама заснавальнік інтэрнэт-СМІ ў Telegram «Не Моргенштэрн».
Біяграфія
Раннія гады Музыкай цікавіўся з дзяцінства. Падлеткам катаўся з сябрамі на скейтбордах, здымаў гэта на відэа, яны сябе называлі Others Crew. Некаторы час вучыўся ў педагагічным універсітэце, пасля быў выключаны праз занадта адкрытую, на думку рэктара, дзейнасць на YouTube. Падпрацоўваў кур’ерам, мыйшчыкам аўтамабіляў, а таксама быў вулічным музыкантам. Быў лідарам рок-гурту пад «ММД CREW». Супрацоўнічаў з рэп-спеваком Face, рабіў постпрадакшн для відэакліпаў «Гоша рубчинский» і «Megan Fox».
2017—2018: пачатак кар’еры, дэбютны міні-альбом Hate Me Першую вядомасць атрымаў дзякуючы парадыйным відэаролікам у рамках уласнага праекту «#ИзиРеп» на YouTube. Пазней выпусціў відэакліп-дыс на Юрыя Хаванскага, дзе выклікаў яго на рэп-батл у рамках пляцоўкі Versus Battle. Хаванскі спачатку адмовіўся ад паядынку, арґумэнтуючы сваю пазіцыю тым, што Моргенштэрн «не яго ўзроўню хайпу», аднак пазьней зьмяніў сваё рашэньне, папрасіўшы ганарар у выглядзе двух мільёнаў рублёў. Алішэр жа адказаў, што батлы за грошы яму нецікавыя.
17 лютага 2018 года выпусціў дэбютны альбом «Hate Me», а таксама відэакліп на трэкі «Дикий» () ды «Insomnia». У жніўні 2018 года здзейсніў перформанс, выпусціўшы рэкламны відэаролік, атрымаўшы за яго 500 тысяч рублёў (паводле Алішэра), паказальна спаліў 100 тысяч рублёў і 2 верасня выпусціў відэакліп «Вот так» (), які па стане на 4 верасня ўваходзіў у ТОП-8 найпапулярнейшых музычных кампазіцый сацыяльнай сеткі VK.
4 кастрычніка 2018 года схаваў усё відэа на сваім канале, а ўжо 13 кастрычніка выпусціў альбом «До того как стал известен» (), які складаўся выключна з трэкаў, выпушчаных яшчэ да папулярнасці Алішэра. Потым у сацыяльных сетках пачалі хадзіць здагадкі пра тое, што гэта не той альбом, які меў выйсці насамрэч, і ўсе чакалі на зусім іншы матэрыял. У першы дзень альбом пабіў рэкорд па рэпостах у сацыяльнай сетцы VK, сабраўшы 50 000 рэпостаў за суткі, і абагнаўшы папярэдні рэкорд, які належаў Lizer’у. Пазней на канале быў выпушчаны ролік, у якім Алішэр нібыта прызнаўся ў тым, што ўвесь гэты час ён быў камерцыйным праектам, мэтаю якога было зараблянне грошай і прасоўванне творчасці. У доказ Алішэр запрасіў нібыта свайго прадзюсара, які пацьвердзіў блогеравы словы. Праз 4 дні выйшаў ролік, у якім Алішэр аспрэчвае ўсе свае словы пра тое, што ён ёсьць праектам, кажа пра тое, што ён канчае з відэаблогінгам і пачынае сур’ёзна займацца музыкай, а таксама зразае свае дрэды і набівае новае тату.
16 лістапада быў выпушчаны кліп на кампазіцыю «Уфф… Деньги…» (), у якім па словах Моргенштэрна ён канчаткова хавае свой стары вобраз.
2019: «Усміхніся, дурань!» і рост папулярнасці 1 студзеня 2019 года выходзіць альбом пад назваю «Улыбнись, дурак!» (), які ў першыя 10 дзён пераадолеў адзнаку ў 10 000 000 праслухаванняў у сацыяльнай сетцы VK. У альбоме прынялі ўдзел выканаўцы 4Teen ды ЛСП, а таксама відэаблогер Дзмітрый Ларын. Пасля «Зеленоглазые деффки» (), запісаная пры ўдзеле ЛСП трапіла ў топ-30 сусветнага рэйтынґу па версіі сайту «Genius», а таксама ў топ-10 музычнага чарту VK.
17 лютага 2019 года выдаліў усё відэа на сваім каналеСтатистика YouTube-канала MORGENSHTERN, выпусціўшы «апошні кліп», у якім абвясціў, што дзейнасць на платформе YouTube больш не прыносіць яму задавальнення і ён збіраецца выдаліць свой канал, адправіцца на пошукі новай справы, ад якой у яго «загарацца вочы гэтак жа моцна, як калісьці загарэліся ад ютуба»Morgenshtern «Последний клип»Кто такой Алишер Моргенштерн?. Быў запушчаны стрым з таймерам адваротнага адліку. Таксама ў гэты дзень Моргенштерн прыйшоў госцем на «Ларын шоу лайв», правёўшы сумесны дабрачынны стрым з Дзмітрыем Ларыным. Блогеры сабралі амаль 62 тысячы рублёў на дапамогу бяздомным жывёламАЛИШЕР МОРГЕНШТЕРН на ЛАРИН ШОУ ЛАЙВ (эфир 17.02.19).
20 лютага 2019 года выйшаў выпуск ютуб-шоу «шоу без назвы» з удзелам Дзмітрыя Ларына і Моргенштэрна, куды апошні прыйшоў развітацца з ютубам і адказаць на пытанні вядучых і гледачоў. 21 лютага 2019 года на сваім канале правёў прамую трансляцыю, у якой абвясціў, што ў выніку чатырохдзённага абдумвання пасля запуску таймера адваротнага адліку перадумаў выдаляць канал і папрасіў у гледачоў прабачэння.
28 лютага 2019 года паведаміў у сваёй афіцыйнай суполцы «ВКонтакте», што амаль усе відэа на ягоным канале былі адноўлены: «не ўдалося вярнуць пару кліпаў, ізірэпаў і размоў, галачку забралі, але агулам усё ок» і анансаваў новы відэаролік пра канцэртны турСтена | ВКонтакте.
30 жніўня 2019 года Моргенштэрн выпусціў трэк і кліп пад назвай «Новы конь»Morgenshtern «Новый Мерин». Да канца года кліп набраў больш за 28 мільёнаў праглядаўMORGENSHTERN — Новый Мерин (купил машину и снял клип, 2019) — YouTube.
1 лістапада 2019 года выйшаў сінгл «Сумная песня» Thrill Pill пры ўдзеле Ягора Крыда і МоргенштэрнThrill Pill, Егор Крид, Morgenshtern «Грустная песня».
15 лістапада 2019 года выйшаў сумесны сінгл з Клавай Кокай «Мне пох». 3 снежня 2019 года выйшаў музычны кліп на песнюКлава Кока и Morgenshtern выпустили клип «Мне пох».
20 снежня 2019 года выпусціў сінгл і кліп пад назвай «Yung Hefner», у якім паведаміў пра намерах запісаць у студзені альбом у жывым эфіры за тыдзень.
2020: «Легендарная пыл» 17 студзеня 2020 года быў выпушчаны альбом пад назвай «легендарны пыл», які здолеў сабраць 21 мільён праслухванняў Укантакце за першыя двое сутакКак Моргенштерн выбесил всех и вылез в топы.
31 студзеня 2020 года наведаў шоу «Вячэрні Ургант»Аглая Тарасова и Александр Петров, Моргенштерн и победители чемпионата Европы по фигурному катанию. Вечерний Ургант. 1237 выпуск от 31.01.2020, дзе разам з Іванам Ургантам і Slava Marlow запісалі рэп-трэкТрек Моргенштерна и Ивана Урганта «Я не воняю» взорвал «Первый канал».
8 сакавіка 2020 года выйшаў сінгл з кліпам пад назвай «малая» сумесна з ШарлотамMorgenshtern, Шарлот «Малышка».
30 красавіка 2020 года правёў анлайн-канцэрт на платформе ад МТС, у якім пераспяваў некалькі сваіх хітоў у стылі рокMorgenshtern и другие рэперы сегодня дадут онлайн-концерт.
5 чэрвеня 2020 года выйшаў сінгл і кліп пад назвай «Пососи»«Пососи» — это новый клип Morgenshtern. Музычнае відэа сабрала больш за 2,5 мільёны дызлайкаў, стала самым задызлайканым відэа на YouTube у РасііНовое самое дизлайкнутое видео на российском ютьюбе — последний клип Моргенштерна.
8 чэрвеня 2020 года ў сетку была злітая песня «Cadillac» сумесна з Элджэем, якая патрапіла ў гэты ж дзень на 1 месца ў чарце GeniusНевышедший трек Morgenshtern и Элджея занял первое место чарта Genius. Апоўначы, 9 чэрвеня, сінгл быў выпушчаны афіцыйна. Відэакліп выйшаў 9 ліпеня 2020 года на YouTubeMorgenshtern и Элджей выпустили клип «Cadillac». 17 ліпеня 2020 года выйшлі рэміксы песніMorgenshtern и Элджей выпустили ремиксы на «Cadillac».
25 чэрвеня 2020 расійская версія часопіса Forbes апублікавала спіс «40 самых паспяховых зорак Расіі да 40 гадоў» за 2020 год, у якім Алішэр Моргенштэрн заняў 21 радок з агульным прыбыткам за год 1,5 мільёны долараў40 самых успешных звезд России до 40 лет. Рейтинг Forbes.
1 ліпеня 2020 года быў апублікаваны сніпет новага трэка «Ice», афіцыйны рэліз адбыўся 31 ліпеня 2020 годаMorgenshtern записал видео для соавтора нового трека, из-за которого не может выпустить песню. Цікавасць публікі да выхаду сінгла Моргенштэрн падаграваў відэазваротамі да неназванага артыста, з якім мусіла быць сумесная песня. У саміх відэазваротах Алішэр казаў, што выканавец ігнаруе яго на працягу двух тыдняў, і ў выпадку, калі ён не адгукнецца на працягу сутак, Алішэр выпусціць трэк без указання аўтарства другога выканаўца. Як пазней аказалася, гэта быў чарговы перформанс ад АлішэраМоргенштерн не может выпустить трек «Ice». Кто на фите и куда он пропал? ?.
4 верасня 2020 года выйшаў сінгл «Lollipop» сумесна з Элджэем«Lollipop» — Элджей и Morgenshtern снова вместе з семплам песні Руки Вверх! «Песенька»Моргенштерн и Элджей выпустили новый совместный трек с музыкой «Руки вверх», ужо другой сумеснай працай артыстаў. Крыху пазней, тым самым днём, быў выпушчаны музычны відэакліп у стылі дыскаЭлджей и Morgenshtern возвращают эпоху диско в клипе «Lollipop».
8 верасня 2020 года наведаў дванаццатую штогадовую зорную прэмію «Topical Style Awards 2020», дзе ўзнагароджаны прэміяй «Жанчына года». «Апошнія некалькі месяцаў я сядзеў і думаў, а што ж далей? Я ўжо стаў самым папулярным, праслухваным і абмяркоўваемым артыстам 2020, і гэтая ўзнагарода — глыток свежага паветра для мяне», пракаментаваў узнагароду Моргенштэрн у сваім InstagramМоргенштерн получил премию «Женщина года»Рэпер Моргенштерн стал «женщиной года»Morgenshtern написал в инстаграме, что получил премию «Женщина года».
У 2020 годзе Моргенштэрн даў інтэрв’ю рускамоўнаму аўтарскаму інтэрнэт-шоу «вДудь», апублікаванае 3 лістапада 2020 годаВышел «вДудь» с МоргенштерномМоргенштерн о первой передозировке: «Врач говорит — у тебя сейчас сердце встанет» Дава — новая Бузова: Моргенштерн рассказал о музыке и самом личномМоргенштерн стал новым героем «вДудя». Интервью длится почти 3 часаМоргенштерн рассказал «вДудь», на что готов ради хайпа«Наконец-то интересный выпуск». Моргенштерн пришел на шоу к Юрию Дудю.
13 лістапада 2020 года Моргенштэрн выпусціў песню «Watafuk?!», запісаную сумесна з амерыканскім рэперам Lil Pump. Праз дзень пасля выхаду песні анімаванае відэа, выпушчанае на афіцыйным YouTube-канале Моргенштэрна, набрала пяць мільёнаў праглядаўПесня Моргенштерна и Lil Pump набрала пять миллионов прослушиваний і ўзначаліла Трэнды расійскага сегмента YouTubeМоргенштерн выпустил совместную песню с американским рэпером Lil PumpМоргенштерн выпустил совместный трек с американским рэпером Lil Pump.
28 лістапада 2020 года выпусціў песню «Кліп за 10 млн» разам з відэакліпам, якія ёсць рэкламным ролікам. Музычнае відэа знята для Альфа-Банка, са слоў Алішэра, за 10 мільёнаў рублёў, тры з якіх будуць разыграныя пазнейМоргенштерн снял клип за «10 лямов» для Альфа-банкаСтало известно, о чем Моргенштерн снимал клип за 10 миллионовMorgenshtern выпустил «клип за 10 лямов»Люди смеются и восхищаются клипом Моргенштерна за 10 миллионов«Альфа-банк» договорился с рэпером Моргенштерном о совместной кампании для продвижения дебетовых карт. Месяцам пазней, 28 снежня 2020 года, выйшаў сінгл пад назвай «Cristal & Моёт». Разам з сінглам быў апублікаваны кліп, у якім Моргенштэрн падвёў вынікі 2020 годаМоргенштерн похвастался достижениями года в «Cristal & МОЁТ»Моргенштерн со своей возлюбленной облился шампанским за десятки тысяч рублейMorgenshtern представил клип «Cristal & MOЁТ» • ТНТ MUSIC — Здесь твоя музыка.
2021: Million Dollar: Hapiness и Million Dollar: Business
15 сакавіка 2021 года стала вядома, што рэпер прызначаны на пасаду дырэктара па рабоце з моладдзю ў Альфа-БанкуАльфа-банк нанял на работу Моргенштерна. Пасля з’яўлення інфармацыі пра распачацце ў дачыненні рэпера адміністрацыйнай справы за прапаганду наркотыкаў, Альфа-Банк паведаміў, што навіна была рэкламным ходам і музыкант не супрацоўнік банкаАльфа-банк отказался считать Моргенштерна своим сотрудником.
2 красавіка 2021 года выпусціў сумесны з DJ Smash сінгл і відэакліп «Новая хваля», у якім знялася выканаўца арыгінальнай і новай версіі песні спявачка Людміла Сакалова.