Какаду Гофіна (Cacatua goffiniana, сін. Cacatua goffini, Kakatoe goffini) — птушка сямейства какаду.

Знешні выгляд

Адзін з найбольш дробных прадстаўнікоў сямейства. Яго памер не перавышае 30 см; вага — 300—400 г. Афарбоўка апярэння белая, аброць светла-ружовая, унутраны бок махавых і рулявых пёраў бледна-жоўтага колеру. Чуб круглы, з маленькіх пёраў чырвонага колеру. Бяспер’евая зона вакол вачэй блакітнага або светла-шэрага колеру. Праз лоб паміж вачыма праходзіць светла-аранжавая паласа. Дзюба светлая, касцянога колеру. У самак радужка чырвона-карычневая, у самцоў — чорная.

Пашырэнне Жыве на астравах Танімбар (Інданезія).

Засяляе высакаствольныя субтрапічныя і трапічныя лясы.

Размнажэнне Гняздуюцца ў дуплах дрэў. У кладцы 2-3 яйкі. Яйкі выседжваюць абое бацькоў: самка ноччу, самец днём.

Зноскі

Літаратура Dieter Hoppe: Kakadus — Lebensweise, Haltung und Zucht, Eugen Ulmer Verlag, Stuttgart 1986, ISBN 3-8001-7155-4

Катэгорыя:Какаду Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1863 годзе