Сампсоніеўскі мост (у XIX стагоддзі — Выбаргскі мост, у 1918—1993 гадах — мост Свабоды) — развадны мост цераз Вялікую Неўку ў Санкт-Пецярбургу. Злучае правы бераг Нявы і Петраградскі востраў, звязваючы Выбаргскі і Петраградскі раёны.

Мост злучае вуліцу Куйбышава і Петраградскую набярэжную (Петраградскі востраў) з Фінляндскім праспектам і Пірагоўскай набярэжнай (Выбаргская старана). Побач з мостам размешчаны карабель-музей «Аўрора», гасцініца «Санкт-Пецярбург» і Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча.

Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Грэнадзерскі мост.

Бліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Плошча Леніна» і «Горкаўская».

Літаратура

Катэгорыя:Масты цераз Вялікую Неўку Катэгорыя:Стальныя масты Катэгорыя:Развадныя масты Санкт-Пецярбурга