«Ambassador 21» — беларускі хардкор-панк-гурт з Мінску, заснаваны Наталляй і Аляксеем Пратасавымі ў 2001 годзе. З канца 2000-х гадоў базіруецца ў Празе.
Гісторыя Наталля і Аляксей Пратасавы з падлеткавых гадоў прымалі ўдзел у мясцовых панк-гуртах. Пасля этапу працы дыджэямі на радыё яны вырашылі засяродзіцца выключна на музыцы. У 2001 годзе разам з Яўгенам Рагозіным з гурта «Stereonoize Gallery» быў створаны гурт «Ambassador 21», першы рэліз якога «God Save The Tzar» убачыў свет у верасні, на наступны год — свой лэйбл «Invasion Wreck Chords» (перайменаваны ў «Invasion» у 2009 годзе). У 2004 годзе склад узмацняе іспанскі гітарыст J. aka CRTLer, які супрацоўнічаў з гуртом, пакуль сам не сышоў са сцэны ў 2009 годзе.
«Ambassador 21» выпусціў больш за два тузіны альбомаў і самотнікаў, і, акрамя «Invasion», супрацоўнічаў з лэйбламі «», «Hands», «», «Pflichtkauf», «Audiotrauma», «», «PRSPCT», «Industrial Strength», «Vendetta Music» і інш.
Геаграфія гастроляў з 2003 года ўключае ўдзел у фестывалях: «M’era Luna Festival», «», «», «», «E-tropolis», «Forms Of Hands», «PRSPCT XL», «PRSPCT RVLT», «», «» ды інш. — і мноства канцэртаў па ўсёй Еўропе.
Стыль У 2007 годзе Зміцер Падбярэзскі ахарактарызаваў стыль гурта як сумесь індастрыялу, і .
У 2010 годзе на прыкладзе альбома «Power Rage» Яніс Стундыньш пачуў у музыцы імітацыю гуртоў індастрыялу «», «Pain» і «».
У 2020 годзе на прыкладзе альбома «Human Rage» адзначыў «бескампрамісны індастрыял/нойз/метал з лютымі англамоўнымі тэкстамі».
Удзельнікі
Наталля «A 21» Пратасава — вакал, праграмаванне, тэксты (2001–) Аляксей Пратасаў — вакал, праграмаванне, сэмплінг (2001–)
Былыя ўдзельнікі Яўген Рагозін — праграмаванне (2001) Уладзіслаў «Vlad» Бубен — праграмаванне, сэмплінг, клавішныя, вакал (2001—2003) J. aka CRTLer — гітара (2004—2009)
Дыскаграфія
Альбомы Приглашение На Казнь («Invasion Wreck Chords») (2001) Untitled (спліт-альбом «Ambassador 21» і «Buben») (Invasion Wreck Chords) (2002) Народ против Ambassador 21 («Invasion Wreck Chords») (2002) Split (спліт-альбом «Ambassador 21» і «Buben») («Invasion Wreck Chords», «») (2002) Ambassador 21 Vs. The World («Invasion Wreck Chords», «D-Trash Records») (2002) Rational Terror (спліт-альбом «Ambassador 21» і «Buben») (2003) Teper' Revolucija! (спліт-альбом «Ambassador 21» і «Hyperdriver») (2003) Akcija («Invasion Wreck Chords») (2004) Dogma («Invasion Wreck Chords») (2004) Akcija Tour 2004 («D-Trash Records») (2004) Weight Of Death («Invasion Wreck Chords», «») (2006) Good Morning W. («Ambassador 21» vs. «Fragment King») («Invasion Wreck Chords») (2006) Fuck All $y$tem$ («Invasion Wreck Chords», «Vendetta Music») (2007) Peacemakers Inc. (II) (спліт-альбом «Chrysalide», «Ambassador21» і «Punish Yourself») («Invasion Wreck Chords») (2009) Power Rage (Face Your Future Killers) («Invasion») (2009) Riot Death (Face Your Future Dealers) («Invasion») (2010) Mind. The Bollocks + Live. The Bollocks («Invasion») (2013) X («Hands Productions») (2013) Fuck All Systems Berlin («Xtractor Records») (2013) Riot Generation («A21 Records», «Restroom Records») (2014) Human Rage («Invasion») (2016), («Lynch Law Records») (2018) Life Is Mortal Art (Live At Maschinenfest 2k18) (спліт-альбом «Ambassador 21» vs. «Suicide Inside») (2019)
Альбомы рэміксаў Akcija V1.1 («Invasion Wreck Chords», «Restroom Records») (2005) Drunken, Crazy, With A Gun («Invasion Wreck Chords») (2007)
Кампіляцыі Cut&Go («Invasion Wreck Chords») (2007) Justified Thirst For Blood («Invasion Wreck Chords», «Vendetta Music», «Каўчэг») (2008)
Самотнікі Belarus / Teenage Action («Invasion Wreck Chords») (2003) I Wanna Kill U.com («Invasion Wreck Chords») (2004) New Doctrine About Trinity (with CONVERTER) («Invasion Wreck Chords») (2005)
Сінглы God Save The Tzar (2001) C'mon, Бэмби (Invasion Wreck Chords) (2002)
Удзел у зборніках FM Must Die! Vol. 1 («Invasion Wreck Chords») (2002), трэкі «Alternativa», «Revolution Is A Business»
Відэаграфія «Recognized Innocents» (2002) «Love» (2003) «All The Rest Like Animals Has» (2004) «Akcija! Tour 2003/2004» (2004) «I Wanna Kill U.com» (2005) «New Doctrine About Trinity» (with CONVERTER) (2005) «Light My Fire. Live in Rock, Copenhagen» (2006)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
«Ambassador 21» на сайце Experty.by
Катэгорыя:Хардкор-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Хардкор-гурты Чэхіі