Сяргей Апанасавіч (Афанасьевіч) Максіменка () — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (2014).
Біяграфія Нарадзіўся 13 жніўня 1954 года ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
У 1976 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце ядзерных праблем» БДУ (НДІ ЯП БДУ) з 1986 года. У 1997—2000 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце НДІ ЯП БДУ. У 2000—2005 гадах — намеснік прарэктара па навуцы БДУ — начальнік Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ. З 1992 па 2012 гады — загадчык лабараторыі электрадынамікі неаднародных асяроддзяў НДІ ЯП БДУ. Са студзеня 2013 года працаваў дырэктарам НДУ «Інстытут ядзерных праблем» БДУ. У 2004—2008 гадах і з 2013 года з’яўляўся членам агульнага сходу НАН Беларусі. У 2007 годзе С. А. Максіменку ўстаноўлена персанальная надбаўка за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. З 2008 года з’яўляўся членам экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь.
Памёр 16 сакавіка 2026 года.
Навуковая дзейнасць Максіменка С. А. — фізік-тэарэтык у галіне электрамагнетызму і фізікі ўзаемадзеяння электрамагнітнага выпраменьвання з цвёрдым целам, электрамагнітных уласцівасцяў нанаструктур. Спіс публікацый уключае больш за 280https://scholar.google.com/citations?user=NDCVRhwAAAAJ&hl=ru&oi=ao назваў, з якіх сем працаў — часткі ў калектыўных манаграфіях, адна — заказны агляд і больш за 180 артыкулаў у рэферыруемых выданнях. Ён з’яўляўся членам праўлення Беларускага фізічнага таварыства, членам Еўрапейскага таварыства матэрыялаведаў (EMRS), Міжнароднага таварыства аптычных інжынераў (SPIE), намеснікам галоўнага рэдактара міжнароднага навуковага часопіса «Journal of Nanophotonics»https://www.spiedigitallibrary.org/journals/journal-of-nanophotonics/editorial-board?SSO=1. Быў членам Паміжведамственнага каардынацыйнага савету па развіцці нанаіндустрыі ў Рэспубліцы Беларусь, членам Навуковага савету Аб’яднанага інстытута ядзерных даследваваняў (Дубна, Расія). Неаднаразова выступаў з запрошанымі дакладамі на буйных міжнародных канферэнцыях, з’яўляўся членам аргкамітэтаў шэрагу міжнародных канферэнцый і сустаршынёй канферэнцый «Нанатрубкі і нанаправады» (ЗША, 2003) і «Нанамадэляванне» (ЗША, 2004, 2006), старшынёй канферэнцый «Фундаментальны і прыкладны нанаэлектрамагнетызм» (Мінск, 2012, 2015 і 2018), а таксама XIV Міжнароднай школы-канферэнцыі «Актуальныя праблемы фізікі мікрасвету» (2018)http://www.jinr.ru/posts/aktualnye-problemy-fiziki-mikromira-2018/. У 2005—2010 гадах з’яўляўся членам навуковых саветаў па ДПАФД «Нанатэх» і «Электроніка», а пазней — ДПАФД «Канвергенцыя», а таксама экспертам савета фонду «Сколкава»https://sk.ru/news/m/wiki/21174/download.aspx і міжнароднай праграмы Еўрасаюза «Гарызонт 2020».
Работы С. А. Максіменкі заслужылі шырокае міжнароднае прызнанне, яны апублікаваныя ў такіх аўтарытэтных фізічных часопісах, як Physical Review Letters, Physical Review, Applied Physics Letters і інш. С. А. Максіменка кіраваў ці удзельнічаў у выкананні шэрагу міжнародных праектаў у рамках праграм INTAShttps://cordis.europa.eu/project/id/INTAS-96-0467, BMBF, SfP, DFG, МНТЦ, FP7, «Horizon 2020». Выконваў сумесныя даследаванні з Тэхнічным універсітэтам Берліна, Універсітэтам г. Намюр (Бельгія), Інстытутам неарганічнай хіміі і Інстытутам каталізу СА РАН. З’яўляўся першым у Беларусі каардынатарам праекта 7-й Рамачнай праграмы Еўрасаюза: FP7-266529BY-NanoERA і кіраўніком адынай за межамі Еўрасаюза каманды навукоўцаў — удзельнікаў еўрапейскага мегагранта Graphene Flagship, які аб’ядноўвае 149 інстытутаў і кампаній з усіх краін ЕС.
Пачынаючы з сярэдзіны 1990-х гадоў у суаўтарстве з супрацоўнікамі лабараторыі, беларускімі і замежнымі вучонымі выканаў піянерскія працы ў галіне мадэлявання электроннага пераносу ў аптычных працэсах у нанаструктурах і, у прыватнасці, у вугляродных нанатрубках і паўправадніковых гетэраструктурах на аснове квантавых кропак. Работы калектыву, які ўзначальваў С. А. Максіменка, прывялі да стварэння і хуткага развіцця новай дысцыпліны — нанаэлектрамагнетызму, якая аб’ядноўвае метады і падыходы класічнай электрадынамікі ЗВЧ і сучаснай квантавай фізікі кандэнсаванага стану і фізічнай электронікі з мэтай мадэлявання аптычных і электронных уласцівасцяў нанаструктур. За ўклад у развіццё нанаэлектрамагнетызму адзіным з Беларусі ён абраны ганаровым членам міжнароднай супольнасці оптыкі і фатонікі (SPIE Fellow). Пад яго кіраўніцтвам абаронены тры кандыдацкія дысертацыі і адна доктарская (М. У. Шуба).
Публікацыі G. Ya. Slepyan, S. A. Maksimenko, A. Lakhtakia, O. Yevtushenko,A. V. Gusakov. Electrodynamics of carbon nanotubes: Dynamic conductivity, impedance boundary conditions, and surface wave propagation. Phys. Rev. B 60, 17136 James A Schwarz, Cristian I Contescu, Karol Putyera. Dekker encyclopedia of nanoscience and nanotechnology Vol. 5, CRS press, 2004 G Ya Slepyan, MV Shuba, SA Maksimenko, A Lakhtakia. Theory of optical scattering by achiral carbon nanotubes and their potential as optical nanoantennas. Phys. Rev. B 73, 195416 G. Ya. Slepyan, S. A. Maksimenko, V. P. Kalosha, J. Herrmann, E. E. B. Campbell, I. V. Hertel. Highly efficient high-order harmonic generation by metallic carbon nanotubes Phys. Rev. A 60, R777(R) G. Ya. Slepyan, M. V. Shuba, S. A. Maksimenko, C. Thomsen, and A. Lakhtakia. Terahertz conductivity peak in composite materials containing carbon nanotubes: Theory and interpretation of experiment. Phys. Rev. B 81, 205423
Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001), ганаровае званне «Заслужаны працаўнік БДУ» (2010), прэмія БДУ імя акадэміка А. Н. Сеўчанкі (2011)http://research.bsu.by/research-activity/contests-and-grants/vi-picheta-an-sevchenko-awards-contest/an-sevchenko-award-laureats/ за дасягненні ў навукова-даследчай працы, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011), падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2016)https://normativka.by/lib/news/21925, медаль Францыска Скарыны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» . Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2025)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт НДІ ЯП БДУ Афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Старонка Максіменка С. А. на Google Schoolar
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі