Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб (, таксама – SDN List) – пералік фізічных і юрыдычных асоб, якія трапілі пад эканамічныя санкцыі ЗШАSDN-list.

Спіс вядзе Офіс (Упраўленне) па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў Амерыкі – Office of Foreign Assets Control (OFAC).

Апісанне У спіс уключаюць прыватных асоб і кампаніі (напрыклад – урадавых чыноўнікаў, дзяржкарпарацыі, ваенныя вытворчасці, фінансавыя арганізацыі), якія: дзейнічаюць ў інтарэсах або ад імя краіны, групы, асобы, супраць якіх уведзены санкцыі; займаюцца дзейнасцю, якая наўпрост забаронена: тэрарызмам, гандлем наркотыкамі, кіберзлачынствамі; замежныя кампаніі, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі, ці іншым чынам парушаюць санкцыйнае заканадаўства могуць самі патрапіць у санкцыйны спіс.

Наступствы: блакіроўка ўсіх актываў, якія знаходзяцца ў ЗША – пад забарону трапляюць здзелкі, звязаныя з атрыманнем, перадачай, аплатай, экспартам маёмасці, маёмасных доляй і інтарэсаў; спыненне ўсіх узаемадзеянняў з амерыканскімі рэзідэнтамі – становіцца незаконным атрыманне ад падсанкцыйных асоб або прадастаўленне ім, а таксама ў іх інтарэсах, грошай, тавараў або паслуг; інвестыцыі ў акцыі кампаній, якія трапілі ў чорны спіс, новыя даўгавыя абавязацельствы, у тым ліку набыццё любых каштоўных папер, з тэрмінам пагашэння больш за 90 дзён; візавыя абмежаванні для фізічных асоб.

Санкцыі абавязаны выконваць усе грамадзяне ЗША, незалежна ад месца пражывання, імігранты, якія пастаянна пражываюць у краіне, усе фізічныя і юрыдычныя асобы, якія знаходзяцца ў ЗША, незалежна ад грамадзянства, усе прадпрыемствы, зарэгістраваныя ў ЗША і іх замежныя філіялы, а таксама часам асобы, якія валодаюць маёмасцю Злучаных Штатаў.

Фактычна суб’екты, уключаныя ў спіс, страчваюць магчымасць рабіць транзакцыі ў амерыканскай валюце. Юрыдычна санкцыі прымяняюцца толькі на тэрыторыі ЗША, але на практыцы кампаніі па ўсім свеце імкнуцца пазбягаць разлікаў у доларах з контрагентамі з SDN-ліста, бо ёсць рызыка спагнанняў з боку ЗША або другасных санкцый.

Крыніцы

Спасылкі

Пошук па спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, Міністэрства фінансаў ЗША

Катэгорыя:Барацьба з тэрарызмам

Катэгорыя:Міністэрства фінансаў ЗША