Тэафіл Мацеевіч Марачэўскі (; , Уніхоўшчызна, Лідскі павет, Гродзенская губерня — , Варшава) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся года ва Уніхоўшчызне Лідскага павета, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з АсоўскіхKazimir Maračeŭski.

Скончыў піярскую школу ў Шчучыне, потым Віленскі ўніверсітэт. У 1812 г. — паручнік 19-га уланскага палка, 17-га пяхотнага палка літоўска-беларускіх войскаў, у 13-м корпусе французскай арміі. Адзначыўся 8 снежня 1813 года ў бітве пад Борнхестам, 10 снежня 1813 — пад Зеештадтам у Даніі. Прадстаўлены да крыжа Дацкага і французскага крыжа Ганаровай Лігі. За ўдзел у вайне супраць Расіі на баку Напалеона маёнтак Уніхоўшчызна (73 душ м. п.) трапіў пад канфіскацыю. У 1815 г. дэмабілізаваўся. У пасведчанні, якое далі Марачэўскага афіцэры 17-га палка ўланаў, было напісана, што ён адзначаўся добрым характарам, добрай службай, мужнасцю і адвагай на працягу трох гадоў (Ловіч, 20.02.1815).

Жыў з сям’ёй і працаваў на гаспадарцы і грамадскіх пасадах. У 1819 г. — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1821 г. у адстаўцы. Падкаморы Лідскага павета ў 1830 годзе.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. у 1821.

Хварэў, прыехаў у Варшаву, дзе памёр і пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.

Узнагароды Кавалер ордэна Святой Ганны.

Сям’я У шлюбе з Паўлінай з Сангайлаў. Дзеці: Стэфанія Сумарокава; Канстанцыя Нарбут; Юзаф (нар. у 1816), маршалак шляхты Лідскага павета; Люцыян (1822—1909), афіцэр расійскай арміі, калекцыянер; Адам (нар. у 1828), уладальнік Андрушоўцаў Лідскага павета. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў прысуджаны (да 1.10.1864) да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на жыхарства ў Томскую губерню.

Усе запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Тэафіл Мацеевіч