Агнешка Бругер (; у дзявоцтве Малчак (), нар. , Лягніца, Польская Народная Рэспубліка) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя. Дэпутат Бундэстага 17, 18, 19 скліканняў.

Асабістае жыццё і адукацыя Яе бацькі пераехалі з Лягніцы ў Дортмунд у 1989 годзе. У Дортмундзе Малчак скончыла Малінкрадцкую гімназію-прыватную сярэднюю школу, якой кіруе рымска-каталіцкая . Вывучала паліталогію ў Цюбінгенскім універсітэце. Абралася шлюбам 3 снежня 2011 года і змяніла прозвішча на Бругер.

Палітычная кар’ера З 2005 па 2007 год Бругер была членам Цюбінгенскага ўніверсітэта. З 2007 па 2009 год кіравала «», моладзевай арганізацыяй Саюзу 90/Зялёных, у Бадэн-Вюртэмбергу.

Бругер была абрана дэпутатам Бундэстага на выбарах 2009 года. З таго часу яна займае пасаду прэс-сакратара сваёй парламенцкай групы ў Камітэце абароны і Падкамітэце па раззбраенні, кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджанні зброі.

У якасці члена Камітэта па абароне Бругер шмат падарожнічала, каб наведаць войскі Бундэсверу ў іх місіях за мяжой, у тым ліку ў рамках (2015 год) і Германскай інтэрвенцыі супраць Ісламскай дзяржавы на авіябазе (2016 год)Kritik von Teilnehmer: Deutsche Türkei-Delegation "zu defensiv" Der Spiegel, October 8, 2016..

У выніку беспаспяховых перамоваў аб стварэнні кааліцыйнага ўрада як з хрысціянскімі дэмакратамі (Хрысціянска-дэмакратычным саюзам і Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі), так і са Свабоднай дэмакратычнай партыяй па выніках парламенцкіх выбараў 2017 года Бругер уваходзіла ў францыю Саюзу 90/Зялёных з 14 чалавек. У пачатку 2018 года яна стала часткай кіраўніцтва сваёй парламенцкай групы вакол сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і . У гэтай якасці яна курыруе ініцыятывы групы па замежных справах, абароне і палітыцы развіцця.

Іншыя віды дзейнасці Чалец кансультатыўнага савета з 2015 годаAdvisory Board, Чалец кансультатыўнага савета Чалец Камісіі па еўрапейскай бяспецы і рэформе Бундэсверу Інстытута мірных даследаванняў і палітыкі бяспекі пры Гамбургскім універсітэце Чалец-заснавальнік з 2010 годаGründungsmitglieder

Палітычныя пазіцыі У мінулым Бругер галасавала за ўдзел Германіі ў міратворчых місіях Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама ў міратворчых і ваенных місіях Еўрапейскага Саюза, замацаваных Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый на афрыканскім кантыненце, напрыклад, у Малі ( (2013, 2014, 2015, 2016 і 2017 годы) і (2013, 2014, 2015, 2016, 2017 і 2018 годы), ЦАР (2014) і Ліберыі (2015).

Па Лівіі, Судану, Паўднёваму Судану і Самалі Бругер мае змешаную гісторыю галасавання. Яна выступала супраць удзелу Германіі ў , устрымалася ад галасавання наконт місій у Дарфуры (Судан) (2017), Паўднёвым Судане (2017) пасля таго, як раней галасавала за абедзве місіі (2010, 2011, 2012, 2013, 2014 і 2015 годы). З 2009 года рэгулярна ўстрымлівалася ад галасавання наконт падаўжэння мандата місіі . Яна таксама галасавала супраць удзелу Германіі ў (2016 і 2017) або ўстрымалася (2015).

23 лістапада 2020 года ўзяла шэфства над Марфай Рабковай, актывісткай праваабарончага цэнтра «Вясна» і беларускай палітычнай зняволенай.

Спасылкі Біяграфія Агнешкі Бругер на сайце Бундэстага Агнешка Бругер на сайце Старонка Агнешкі Бругер на сайце партыі Саюз 90/Зялёныя

Катэгорыя:Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Постаці Лягніцы Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі