Міхал Мацкевіч () — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Мацкевічаў герба «Ястрабец». Нарадзіўся ў сям’і Крыштафа, капітана войскаў літоўскіх, палкоўніка Мінскага ваяводства, дэпутата Галоўнага трыбунала ВКЛ (1787), і Рэгіны са Шкультэцкіх, дачкі Багуслава Шкультэцкага, аршанскага гараднічага. Меў братоў Тамаша, маёра войск літоўскіх; Аляксандра; Яна, харунжага ВКЛ.

Шамбялян Двара польскага, ротмістр Менскага ваяводства, суддзя земскі вілейскі (1798).

Прызнаны ў дваранстве 10(21).12.1798 года.

Сям’я У першым шлюбе з Канстанцыяй з ПрыстаноўскіхUruski Seweryn. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T.10, дачкой падкаморага ЯКВ, меў дзяцей: Крыштаф; Канстанцыя, у шлюбе з Казімірам Мацкевічам. У другім шлюбе з Юстынай Ратынскай меў сына Стэфана.

У трэцім шлюбе з Тэкляй з Багдановічаў меў дочак: Людвіка, у шлюбе з паэтам Ігнатам Барэйкам, падкаморым завілейскім; Соф’я, у шлюбе з паэтам Антонам Адынцом. У яе гонар Адам Міцкевіч назваў Зосяй адну з галоўных гераіняў паэмы «Пан Тадэвуш».

Літаратура

Катэгорыя:Суддзі земскія вілейскія Катэгорыя:Ротмістры