Васіль Сцяпанавіч Жудро́ () — кіраўнік савецкага падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

Біяграфія У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1941 годзе быў датэрмінова дэмабілізаваны і накіраваны на працу ў пракуратуру горада Пінск. Вайна заспела Жудро ў Мінску, дзе ён вучыўся на юрыдычных курсах. З першых дзён акупацыі Васіль Жудро ўступіў у групу гарадскіх падпольшчыкаў, а таксама ўсталяваў сувязь з падпольшчыкамі групы Камарова (псеўданім В. З. Каржа), якая дзейнічала ў Пінскай, Баранавіцкай і Мінскай абласцях. Спачатку Жудро быў сувязным і агітатарам, наладзіў цеснае ўзаемадзеянне Мінскага падполля з партызанскімі атрадамі Каржа і Варанянскага. Падпольшчыкі забяспечвалі партызанаў зброяй і медыкаментамі, а таксама перапраўлялі жыхароў Мінска ў атрады.

У снежні 1941 гады Жудро абралі кіраўніком аднаго з райкамаў Мінскага падпольнага гаркама. Пад яго кіраўніцтвам быў здзейснены шэраг буйных дыверсій на прадпрыемствах Мінска, пушчана пад адхон мноства эшалонаў ворага, знішчаліся дробныя групы нямецкіх салдатаў шляхам арганізацыі засад у ваколіцах горада.

17 красавіка 1942 года Васіль Жудро атрымаў агнястрэльнае раненне ў жывот пры спробе затрымання ў прыгарадзе Мінска, аднак здолеў схавацца ад пераследу і дабрацца да явачнай кватэры. Падпольшчыкі падманным шляхам арганізавалі яго шпіталізацыю ў 1-ю клінічную бальніцу, але лекарам не ўдалося паспяхова зрабіць Жудро аперацыю і 20 красавіка ён памёр.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені пасмяротна. Імем Васіля Жудро названа вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Жудро Васіль Сцяпанавіч (1917—1942) // Сайт Адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска УЛИЦА ИМЕНИ… Жудро // Агенцтва «Минск-Новости» Фактаграфічная база даных «ІХ ІМЁНАМІ НАЗВАНЫ ВУЛІЦЫ МІНСКА» // Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны