Паштамцкі мост — пешаходны вісячы мост цераз раку Мойку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, які злучае Казанскі і 2-і Адміралцейскі востраў. Адзін з першых ланцужных мастоў Пецярбурга і адзіны, які захаваў арыгінальную канструктыўную схему (у Банкаўскім і Львіным мастах ланцугі маюць дэкаратыўную функцыю, а самі масты фактычна з’яўляюцца бэлечнымі). У 2001 годзе ўключаны ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння, знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Пабудаваны ў 1823—1824 гадах наўзамен існага з 1790-х гадоў драўлянага моста. У 1905 годзе пад мост былі падведзены дадатковыя апоры, пасля чаго ён стаў бэлечным. У 1981—1983 гадах выканана рэканструкцыя моста, мост быў адноўлены ў гістарычным выглядзе. У 2003 годзе праведзены капітальны рамонт моста.

Катэгорыя:Масты цераз Мойку Катэгорыя:Пешаходныя масты Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Вісячыя масты Катэгорыя:Аб’екты культурнай спадчыны Расіі Катэгорыя:Стальныя масты