«Городняне» () ― беларускі музычны ансамбль, які быў створаны ў Гродна ў 1964 годзе.

Гісторыя Стваральнікам гітарнага ансамбля ў Гродна ў 1964 годзе быў Аляксандар Саўчыц. Першымі прыладамі музыкаў былі: акустычная гітара, акардэон, бас-балалайка і піянерскі барабан. Пазней яны сталі рабіць самаробныя элетрагітары, вывучаючы фотаздымкі, што былі ўпотай перавезеныя праз заходнюю мяжу. З складанасцямі быў здабыты трохватны узмацняльнік і вялізныя «кінапаўскія» дынамікі.

Створаны ансамбль лічыцца першым у горадзе -гуртом. Першапачаткова гурт выступаў пад назвай «Дзеці Элізы». Склад і назва гурта неаднаразова мяняліся, перш чым спыніўся на «Городняне». Месца для рэпетыцый знайсці было не магчыма, таму музыкі рэпетавалі на гарышчах, у падвалах і бомбасховішчы.

«Городняне» былі ўладальнікамі адзінай у Беларусі сапраўднай бас-гітары «», якую атрымалася перавезці праз мяжу з дапамогай знаёмага музыкаў з Акадэміі навук СССР. У адрозненне ад большасці гуртоў таго часу, акрамя кавераў на «The Beatles» стваралі і ўласныя кампазіцыі. Яўген Ваўчковіч і Ўладзімір Волкаў рабілі тэкставыя пераклады і рыфмоўку. Канцэрты гурта праходзілі ў школах і часта сканчаліся скандалам — музыкі паспявалі сыграць адну-дзве песні, пасля чаго адміністрацыя выганяла іх са сцэны. Тым не менш, у 1966 годзе гурт выйграў першы гарадскі конкурс моладзевых ансамбляў, пасля якога з гуртом пачаў супрацоўнічаць Уладзімір Кандрусевіч.

Спасылкі

Sex, drugs & rock-n-roll. Юрий Григер о музыкальной жизни Гродно в СССР

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1964 годзе