Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» ( — міжнародная (ірландска-амерыканская) няўрадавая гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае дзецям і сем’ям з Беларусі, а таксама з паўночых раёнаў Украіны і захаду Расіі, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Міжнародна прызнаная як найбуйнейшы дастаўнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусь. У 2004 годзе атрымала кансультатыўны статус як няўрадавая арганізацыя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Адзіная арганізацыя, якая мае такі статус, з ліку тых, што працуюць у чарнобыльскім рэгіёне.

Гісторыя стварэння thumb|right|250px|Лагатып амерыканскага філіяла арганізацыі (Chernobyl Children's Project International)

Створана ў 1991 годзе грамадзянкай Ірландыі Эдзі Роўч (). У той час актывістка арганізацыі, якая змагалася за ядзернае раззбраенне, Эдзі Роўч атрымала па факсе зварот групы беларускіх і ўкраінскіх доктараў, якія прасілі дапамогі ў вывазе дзяцей з забруджаных раёнаў. Першы год Эдзі працавала сама і арганізавала адпачынак у Ірландыі для некалькіх беларускіх дзяцей. Потым арганізацыя вырасла і аб’яднала намаганні дзяржаўных і няўрадавых партнёраў у Ірландыі, ЗША, Беларусі, імпульс і адданасць тысяч добраахвотнікаў у чарнобыльскіх рэгіёнах.

Дапамога Беларусі Арганізаваны аздараўленчы адпачынак у Ірландыі для 21 тысячы дзяцей. У Беларусь, заходнюю Расію і Украіну пастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму ў 90 мільёнаў еўра. Фінансаванне інавацыйных даследаванняў дырэктара незалежнага беларускага інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад» Васіля Несцярэнкі. Фінансаванне і арганізацыя хірургічных аперацый для 20 тысяч дзяцей, якія цярпелі ад сардэчнага дэфекту, вядомага як «чарнобыльскае сэрца». Спецыялізаваныя хірургічныя аперацыі за межамі Беларусі атрымалі больш за 300 дзяцей. Адбудаваны і адноўлены прытулак псіхічнай дапамогі Веснава, які быў прызнаны міністэрствам працы і сацыяльнай абароны найлепшай установай гэтага кірунку ў Беларусі. Куплены кардыялагічны аксіметр «Саманетыкс», прылада, што выратоўвае жыцці 175 дзяцей у год, якім робіцца аперацыя шунтавання на сэрцы. Адбудаваныя і адноўленыя сацыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі; яны прадастаўляюць шырокае кола сацыяльных, медыцынскіх і адукацыйных паслуг для больш чым 60 тысяч карыстальнікаў на кожны цэнтр.

Партнёры У Беларусі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Беларускія няўрадавыя арганізацыі «Надзея на будучыню», «Надзея і дамы для дзяцей», «Voluntas», «Дзеці ў небяспецы», Беларускі дзіцячы фонд, «Art Medica», асацыяцыя ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. За межамі Беларусі: Праграма развіцця ААН (UNDP). Міжнародная чарнобыльская сетка інфармацыйных рэсурсаў (ICRIN). Упраўленне ААН для каардынацыі па гуманітарных пытаннях (OCHA). Міжнародны Чырвоны крыж. Інстытут радыялагічнай аховы Ірландыі (RPII). Міністэрства замежных спраў і ірландскай дапамогі Ірландыі. Міністэрства юстыцыі, роўнасці і прававой рэформы Ірландыі. Міністэрства адукацыі і навукі Ірландыі. Швейцарскае агенцтва супрацоўніцтва для развіцця. Міжнародны фонд «Дзіцячае сэрца» (ЗША). Нацыянальны інстытут аховы здароўя (ЗША). Аперацыя «Усмешка» (ЗША). Беларускія амбасады ў Лондане (Вялікабрытанія) і Вашынгтоне (ЗША).

Міжнароднае прызнанне Заснавальніца і кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны і ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Дакументальны фільм аб дзейнасці арганізацыі «Чарнобыльскае сэрца» (Chernobyl Heart) атрымаў у 2004 годзе прэмію Амерыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар» Арганізацыя атрымала ў 2006 годзе спецыяльную адзнаку Кангрэса ЗША за выдатную гуманітарную працу. Кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч атрымала ў 2010 годзе ўзнагароду «Свет дзяцей», вядомую як Нобелеўская прэмія для дзяцей, і ахвяравала яе для фінансавання хірургічных аперацый для дзяцей з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі і Украіны.

Спасылкі Adi Roche’s Chernobyl Children International (Ірландыя) Chernobyl Children's Project International (ЗША) Эди Роуч: «Каждый должен раскрыть свой дар» Визит в Республику Беларусь ирландской делегации В Беларуси с визитом находятся руководители ирландской благотворительной организации «Проект детям Чернобыля» Милосердие: первый дом, но не последний… Друзья познаются в беде "Проект детям Чернобыля" займётся саркофагом на ЧАЭС В Беларусь прибыла колонна с гуманитарной помощью из Ирландии Ирландия окажет Белоруссии гуманитарную помощь на 2,5 млн. евро Выступ пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН А.Дапкюнаса на спецыяльным памятным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН з нагоды 20-й гадавіны чарнобыльскай катастрофы

Катэгорыя:Арганізацыі Ірландыі Катэгорыя:Дабрачынныя арганізацыі Катэгорыя:Чарнобыльская катастрофа