Мануэль Фердынанд Тэадор Сарацын (, нар. , Дортмунд, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Бундэстагу ад зямлі Гамбург 16, 17, 18, 19 скліканняў.
Ранняе жыццё і адукацыя Сарацын нарадзіўся ў Дортмундзе, а з 1995 года жыве ў Гамбургу. Пасля заканчэння мясцовай гімназіі імя Фрыдрыха-Эберта ў 2001 годзе і грамадзянскай службы ён пачаў вывучаць гісторыю, польскую мову і права ў Брэменскім універсітэце ў 2002 годзе. У 2005 годзе перавёўся ў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе ў 2013 годзе скончыў вучобу ў галінах гісторыі, усходнееўрапейскіх даследаванняў і права.
Палітычная кар’ера З 2004 па 2008 год Сарацын быў дэпутатам .
Сарацын змяніў у Бундэстагу 13 мая 2008 года. У ім ён з’яўляецца членам Камітэта па еўрапейскіх справахAnton Troianovski (July 23, 2015), German Finance Chief Schäuble’s Tough Tone Heightens Uncertainty Over Bailout . і Камітэта па замежных справах. З 2008 па 2013 год ён таксама працаваў у падкамітэце па еўрапейскіх пытаннях Камітэта па бюджэце. У сваёй парламенцкай групе адказвае за ўсходнееўрапейскі палітычны вектар. У дадатак да даручэнняў камітэтаў Сарацын з 2018 года займае пасаду намесніка старшыні Нямецка-польскай парламенцкай групы сяброўства.
24 чэрвеня 2015 года ўзяў шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем. 9 ліпеня 2020 года стаў патронам Ігара Лосіка, беларускага блогера і палітычнага зняволенага.
Іншыя віды дзейнасці Чалец праўлення форума «»German Members . Прэзідэнт Асацыяцыі Паўднёва-Усходняй ЕўропыPresidium Southeast Europe Association (SOG). Чалец апякунскага савета (з 2012)
Зноскі
Спасылкі
Біяграфія Мануэля Сарацына на сайце Бундэстагу
Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі Катэгорыя:Члены Саюза 90 — Партыі зялёных Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1982 годзе