Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі (; 6 (18) снежня 1884, Арол, Расійская імперыя — , , СССР) — навуковец у галіне гідраўлікі і гідратэхнікі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1932), спецыяліст у галіне гідраўлікі грунтовых вод, адкрытых патокаў, фільтрацыі і гідратэхнічнага будаўніцтва. Заснавальнік навуковай гідраўлічнай школы.
М. М. Паўлоўскі прымаў удзел у стварэнні буйных гідратэхнічных збудаванняў у СССР — Волхаўскай, Дняпроўскай і Свірскай гідраэлектрастанцый, у будаўніцтве Маскоўскага метрапалітэна, удзельнічаў ва ўрадавых экспертызах па праблеме Вялікай Волгі і па праекце абароны Ленінграда ад паводак.
Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі загінуў 12 мая 1937 года ў Ленінградзе ў выніку няшчаснага выпадку, патрапіўшы пад грузавы аўтамабіль. Пахаваны на Багаслоўскіх могілках.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1