Існуе шэраг краін, якія ў розныя гады рабілі спробы прыняць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне. Але па розных прычынах так і не змаглі гэтага зрабіць. У першую чаргу некаторым краінам перашкаджаюць правілы конкурса, або палітычныя праблемы. Так, для ўдзелу краіны ў конкурсе, нацыянальны вяшчальнік дадзенай краіны павінен быць членам ЕВС. Акрамя таго, вяшчальнік павінен зарэгістраваць заяўку ў аб’яўлены ЕВС тэрмін. Кожная тэлекампанія плаціць узнос на арганізацыю конкурса, і нават калі краіна потым адмовіцца ад удзелу, узнос ёй не павернецца. Таксама існуюць палітычныя праблемы паміж некаторымі дзяржавамі, і часткова прызнанымі краінамі, якія не дазваляюць некаторым удзельнічаць у конкурсе. Ніжэй прыведзены краіны, якія рабілі спробы прыняць удзел у конкурсе, або заяўлялі аб такім намеры.

Гібралтар

З 2006 года нацыянальны вяшчальнік GBC рабіў некалькі спробаў далучыцца да ЕВС. Аднак, з-за таго, што Гібралтар не з’яўляецца незалежнай краінай, а знаходзіцца ў складзе Вялікабрытаніі, краіне не ўдалося гэтага зрабіць.

У 2006 і 2007 гадах вяшчальнік GBC трансляваў паўфінал і фінал Еўрабачання, а ў 2008 толькі фінал.

Грэнландыя

Краіна з 2011 года рабіла некалькі спробаў далучыцца да ЕВС і прыняць удзел у конкурсе песні Еўрабачанне, аднак, паколькі краіна з’яўляецца часткай Даніі, вяшчальніку KNR не ўдалося далучыцца да Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

У 1977, 2011 і 2017 вяшчальнік KNR праводзіў трансляцыі конкурса.

Казахстан

Казахстан ніколі не ўдзельнічаў у конкурсе песні «Еўрабачанне»

З 2016 года тэлеканал «Хабар» стаў асацыяваным членам ЕВС, што дае магчымасць краіне прымаць удзел у конкурсе. У снежні 2015 года на тэлеканале «Хабар» пракаментавалі ўступленне ў Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС).

«Мы ўступаем у партнёрскія ўзаемаадносіны з усімі членамі ЕВС, аднак гэта не дае нам права ўдзельнічаць ў конкурсе Еўрабачанне, а таксама прымаць якія-небудзь ключавыя рашэнні. Бо асацыяванае сяброўства мае на ўвазе доўгатэрміновае партнёрскае супрацоўніцтва, магчымасць набыцця ліцэнзійных правоў на трансляцыю розных міжнародных ТБ прадуктаў па больш прывабных цэнах, чым на рынку», – растлумачылі на тэлеканале.

Стаць асацыяванымі членамі ЕВС могуць тэлекампаніі, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую вяшчальную зону. У гэты спіс уваходзяць краіны: Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША, Канада, Куба, Чылі, Бразілія, Кітай, Ганконг, Японія, Карэя, Індыя, Бангладэш, Іран, Сірыя, Аман, Малайзія, ПАР, Маўрытанія. Згодна з рэгламентам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, толькі вяшчальнікі з краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую вяшчальную зону, або краін, якія з’яўляюцца членамі Савета Еўропы (як Грузія, Арменія і Азербайджан) маюць права на паўнапраўнае членства ў саюзе. Пры гэтым, толькі паўнапраўныя члены ЕВС маюць права на ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне».

Зыходзячы з усёй інфармацыі, названай вышэй, «Хабар» пацвярджае, што ў бліжэйшы час не разглядае магчымасць удзелу Казахстана ў «Еўрабачанні».

Краіна хоць ніколі і не прымала ўдзелу ў конкурсе, але ўсё ж праводзіла трансляцыі. Упершыню трансляцыя праводзілася ў 2008 годзе, каментаванне конкурса ажыццяўляецца з 2011 года, за выключэннем 2015 года.

Пераможца конкурса песні «Цюркбачанне 2014», Жанар Дугалава, паведаміла, што яна жадае прадстаўляць Казахстан на конкурсе.

22 снежня 2017 года стала вядома, што Казахстан магчыма дэбютуе на конкурсе Еўрабачанне ў 2019 годзе. «Сёння да нас прыйшоў адказ з Партугаліі, згодна з якім мы на Еўрабачанне ў маі 2018 года павязем ужо дарослых выканаўцаў для таго, каб прыняць удзел спачатку ў адборачным туры, а ўжо ў 2019-м – прыняць удзел у вялікім Еўрабачанні пры падтрымцы Міністэрства культуры і спорту. Будзе таксама праводзіцца кастынг для адбора», – паведаміў гендырэктар 31 канала Багдат Коджахметаў падчас сустрэчы міністра культуры і спорту Казахстана з пераможцай ўкраінскага шоу «Голас. Дзеці» Данэліяй Туляшовай. Афіцыйнага пацверджання ад ЕВС не паступала. Такім чынам, у 2019-м годзе краіна зноў апынулася за рамкамі конкурса.

У 2018 годзе Казахстан дэбютаваў на «Дзіцячым Еўрабачанні», першай прадстаўніцай была абраная Данэлія Туляшова , якая заняла 6-ае месца ў фінале конкурса, а ў 2019 і 2020 гадах Казахстан заняў другое месца.

У 2020 годзе Еўрапейскія гледачы напісалі петыцыю ў Еўрапейскі вяшчальны саюз аб удзеле Казахстана ў «Еўрабачанні». Тэлеканал «Хабар» з 1 студзеня 2016 года з’яўляецца асацыяваным членам Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Каментатары і абвеснікі Год Каментатары фінала і паўфіналаў Абвеснікі 2008 Конкурс не каментаваўся Краіна не ўдзельнічала 2009 2010 2011 Раман Райфельд і Калдыбек Жайсанбай 2012 Калдыбек Жайсанбай і Нурберген МахамбетаўKazakhstan to broadcast Eurovision 2012! | Eurovision Diary! 2013 Раман Райфельд і Калдыбек Жайсанбай«Анонс прямой трансляции конкурса „Евровидения-2013“ на телеканале „Ел арна“» 2014 Калдыбек Жайсанбай і Дыяна Снегіна 2015 Конкурс не каментаваўся 2016Калдыбек Жайсанбай і Дыяна Снегіна201720182019Калдыбек Жайсанбай і Махабат Есен.2021Калдыбек Жайсанбай і Махабат Есен.

Каталонія

Каталонія ніколі не ўдзельнічала ў конкурсе, аднак у 2018 годзе TV3 атрымаў дазвол ад каталанскага парламента на падачу заяўкі на членства ў ЕВС.

Але Каталонія застаецца часткай Іспаніі, таму не з’яўляецца незалежнай дзяржавай. Калі б тэлеканал атрымаў членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, гэта дазволіла б краіне дэбютаваць на конкурсе.

Катар

«Радыё Катара» у цяперашні час з’яўляецца асацыяваным членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза, тады як усе канкуруючыя краіны Еўрабачання з’яўляюцца актыўнымі членамі аб’яднання. Тэлекампанія Катар ТБ упершыню паказала Еўрабачанне 12 мая 2009 года, выказаўшы сваё жаданне стаць членам ЕВС, якое дазволіла б удзельнічаць у конкурсе. «Радыё Катара» аб’явіла, што яны спадзяваліся на ўдзел у конкурсе ў 2011 годзе. У 2009 годзе Катар таксама накіраваў дэлегацыю на конкурс, каб трансляваць штотыднёвае радыё-шоў «12pointsqatar», прысвечанае «Еўрабачанню».

У адпаведнасці з дзеючымі правіламі Катар не можа далучыцца да ЕВС і ўдзельнічаць у конкурсе.

Кітай

Кітай зацікаўлены ва ўдзеле ў Еўрабачанні, кітайскі прыватны тэлеканал Hunan TV звязваўся з Еўрапейскім вяшчальным саюзам і казаў пра магчымасць удзелу Кітая. ЕВС у сваю чаргу адказаў: «Мы адкрытыя і заўсёды рады новым элементам у кожным Еўрабачанні». Чакалася, што Кітай прыме ўдзел у конкурсе, аднак ЕВС у Твітэры заявілі, што ў 2016 годзе краіна ўсё ж такі не паедзе на конкурс, не выключыўшы такую магчымасць у будучыні. Кітай трансляваў Еўрабачанне з 2013 года. У 2015 годзе краіна транслявала 2 паўфіналы Еўрабачання 2015 і ў прамым эфіры ў 03:00 па мясцовым часе фінал музычнага конкурса на тэлеканале Hunan TV.

11 мая 2018 года Еўрапейскі вяшчальны саюз скасаваў кантракт з відэастрымінгавай платформай Mango TV, якая транслявала «Еўрабачанне 2018» у Кітаі. Пра гэта паведамляе BBC News . Прычынай стала рашэнне кітайскіх вяшчальнікаў зафарбоўваць ЛГБТ-сімволіку, а таксама не паказваць выступленні ўдзельнікаў-гомасексуалаў, якія не ўтойваюць сваю гомасексуальнасць.

Каментатары і абвеснікі Год Каментатары фінала і паўфіналаў Абвеснікі 2013 Конкурс не каментаваўся Не ўдзельнічала 2014 2015 Куберт Лён, Хун Тао і У Чжоутун 2016 Куберт Лён і У Чжоутун 2017 Лі Вэй Шыёнг і Лі Шы Шыёнг 2018 Дуань Ішуань і Хей Нань 2019Конкурс не трансляваўся2020

Косава

Рэспубліка Косава ніколі не ўдзельнічала ў конкурсе Еўрабачанне. Косаўскі нацыянальны вяшчальнік падаў заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі вяшчальны саюз, але пакуль не быў прыняты ў якасці паўнапраўнага члена.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Косава ў 2008 годзе, вяшчальнік RTK падаў заяву на членства ў ЕВС, выказваючы такім чынам жаданне дэбютаваць на Еўрабачанні 2009«NDR on the Kosovo potential participation in Eurovision» oikotimes.com 22 May 2008 Link accessed 27/05/08. Косава з’яўляецца часткова прызнанай дзяржавай і не з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый; членства ў ААН неабходна для атрымання паўнапраўнага членства ў ЕВС. Існуе ўжо складзенае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ЕВС і RTK. Па стане на 2013 год, RTK мае статус назіральніка ў ЕВС і ўжо ўдзельнічаў у Еўрабачанні для маладых танцораў.

Паводле газеты «Коха Дытарэ», галоўнай штодзённай газеце ў Косава, песню для Еўрабачання можна выбраць па выніках конкурсу «Akordet e Kosovës», аб якім да гэтага нічога не было вядома. Антоніа Гаш Элтан Кюры спадзяецца, што RTK як мага хутчэй уступіць у ЕВСKosovo wil snel deelnemen aan het Songfestival.

2016

У 2015 годзе тэлеканал RTK заявіў аб магчымым дэбюце Рэспублікі Косава на Конкурсе Песні Еўрабачанне 2016, аднак у канчатковым спісе ўдзельнікаў краіна не значылася.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Косава Пятрыт Селімі ў 2015 годзе паведаміў пра тое, што Косава будзе ўдзельнічаць у Еўрабачанні ў наступным годзе. Нацыянальны вяшчальнік RTK не абверг, але і не пацвердзіў яго словы. Чакалася, што Косава прыме ўдзел у конкурсе, аднак 3 чэрвеня 2015 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвесціў аб тым, што краіна не прыме ўдзел у конкурсе 2016 года.

2017

Кіраўнік нацыянальнага тэлеканала RTK заявіў, што Рэспубліка Косава атрымала запрашэнне на конкурс 2017 года і можа дэбютаваць на конкурсеKOSOVO: INVITED TO PARTICIPATE IN EUROVISION 2017. Аднак пазней ЕВС абверг факт запрашэння .

2018

Падчас першага паўфіналу конкурсу «Еўрабачанне 2017» косаўскі нацыянальны вяшчальнік RTK вёў перамовы з рэферэнс-групай «Еўрабачання» аб магчымым удзеле ў конкурсе 2018 года. Як паведамлялі прадстаўнікі рэферэнс-групы, калі на конкурсе 2017 года перамагла б краіна, якая прызнала Косава ў якасці незалежнай дзяржавы, то краіна магла б прыняць удзел у наступным конкурсе песні «Еўрабачанне». Краіна-пераможца «Еўрабачання-2017», Партугалія, прызнала незалежнасць Косава ў 2008 годзе, што магло азначаць магчымы дэбют Косава на конкурсе 2018 года. Аднак у верасні 2017 ад ЕВС паступіла афіцыйная адмова, пракаментаваная адсутнасцю членства Косава ў ААН, Нягледзячы на станоўчае заключэнне кантрольнай групы і арганізацый, якія падтрымліваюць ўдзел краіны ў конкурсеKosovo: Will Not Debut At Eurovision 2018 — Eurovoix.

2019

ЕВС адмовіў у членстве тэлевяшчальніку Косава па прычыне адсутнасці членства краіны ў Міжнародным саюзе электрасувязі, адсунуўшы вырашэнне пытання аб паўнапраўным членстве Косава ў ЕВС на чэрвень 2019 года і тым самым выключыўшы любую верагоднасць удзелу Косава ў Еўрабачанні 2019.

2020, 2021

У чэрвені 2019 года стала вядома, што Косава не зможа прыняць удзел і ў конкурсе 2021 года , а таксама і на Еўрабачанні 2021. На 82-й Генеральнай Асамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза члены ЕВС прагаласавалі за адмену членства RTK - нацыянальнага вяшчальніка краіны.

Каментатары і абвеснікі Год Каментатары фінала і паўфіналаў Абвеснікі 2016 Конкурс не каментаваўся Не ўдзельнічала 2017 Алма Бекташы і Агрон Краснічы 2018 2019

Ліван

Ліван ніколі не ўдзельнічаў у конкурсе песні Еўрабачанне. Дэбют Лівана на Еўрабачанні павінен быў адбыцца ў 2005 годзе, была нават абраная ўдзельніца - Алін Лахуд. Але Еўрапейскі вяшчальны саюз забараніў краіне выключыць з трансляцыі выступленне ўдзельніка ад Ізраіля, у выніку чаго Télé Liban зняўся з конкурсу.

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 2005 Алін Лахуд Французская «Quand tout s’enfuit» «Калі ўсе ўцякаюць»Не ўдзельнічала

2015

Нацыянальны вяшчальнік Лівана Télé Liban заявіў, што краіна не дэбютуе на конкурсе ў 2015 годзе.

2016

16 кастрычніка 2015 было абвешчана, што Ліван можа дэбютаваць на конкурсе 2016 года, аднак гэта так і не адбылося.

2018, 2019

Раней ліванскі вяшчальнік Télé Liban ужо выказваў сваю зацікаўленасць ва ўдзеле на «Еўрабачанні» пры адмове ад удзелу Ізраіля. У сувязі з тым, што ізраільскі вяшчальнік IBA спыніў сваё вяшчанне адразу пасля фіналу конкурсу «Еўрабачання 2017», Ліван праявіў цікавасць да ўдзелу ў гэтым годзе.