ПСН-В (; Пісталет схаванага нашэння Васільева) — беларускі малагабарытны пісталет для схаванага нашэння, распрацаваны канструктарам Ігарам Васільевым. Упершыню ПСН-В прадстаўлены на выставе MILEX-2017.

Пісталет мае даўжыню 166 мм, 90-мм ствол, шырыню — 18 мм, вышыню — 117 мм, а таксама штатны магазін. Ствол зброі зроблены выступаючым з затвора на адлегласць, дастатковую для мацавання глушыцеля. ПСН-В важыць толькі 460 грамаў. Для пісталета выкарыстоўваецца патрон калібру 9x19 Parabellum. Прынцып дзеяння аўтаматыкі ПСН-В — аддача ствала пры яго кароткім ходзе. Распрацаваны два магазіны на 6 і 8 патронаў.

Гл. таксама ПВ-17

Крыніцы

Спасылкі

Тоньше не бывает! Сверхкомпактный белорус «ПСН-В» Как выглядит новый белорусский пистолет и чем он круче российского аналога Первый белорусский пистолет ПСН-В

Катэгорыя:Стралковая зброя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Пісталеты Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта