«Падзея» () — мастацкі фільм французскага рэжысёра Одры Дзіван, уганараваны «Залатым львом» на 78-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні 2021 года.
Для Одры Дзіван карціна «Падзея» стала другой поўнаметражнай працай. Галоўную ролю ў стужцы атрымала Анамарыя Варталамей.
Сюжэт Дзеянне драмы «Падзея» разгортваецца ў 1963 годзе, у цэнтры сюжэту аказваецца маладая студэнтка. Бліскучая будучыня дзяўчыны аказваецца пад пагрозай, калі яна даведаецца аб цяжарнасці: аборты ў яе краіне ў гэты час былі пад забаронай. Дзяўчына спрабуе знайсці выхад з сітуацыі, якая ў яе склалася.
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на французскай мове