Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. , Мсцібава; псеўданімы: Антон Кулон) — беларускі навуковец, пісьменнік, палітык, публіцыст.
Біяграфія
Навуковая дзейнасць Фізік-тэарэтык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна — квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Ферміён-антыферміённае ўраўненне і спектр мас мезонаў» (1986).
У 1999 годзе атрымаў званне дацэнта па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».
Палітолаг. Галіна — палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах «Веснік БДУ», «Весці АН РБ», дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003). Доктар навук МАІТ у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003).
Гісторык. Галіна — гісторыя Беларусі, этналогія. У галіне этналогіі, па тэматыцы прысвечанай этнагенезу беларусаў надрукаваны шэраг артыкулаў у беларускіх выданнях, а таксама ва ўкраінскім навуковым часопісе «Етнічна історія народів Європи». Выдадзены манаграфіі «Роль этнических факторов и модерных процессов в формировании белорусской нации» (2020), «Беларусы: ад этнасу да нацыі» (2022). У 2021 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «этналогія» 07.00.05. Назва: «Этнічныя фактары ў працэсах фармавання беларускага народу і нацыі». У 2026 годзе вышла заключная, трэцяя манаграфія, прысвечаная этнагенезу беларусаў «Поўны цыкл этнагенезу беларусаў».
Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-папулярных і метадычных артыкулаў і кніг, а таксама вучэбна-метадычнага комплексу «Правовая информатика», 2005, манаграфіі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», выд. Мн. «Беларускі кнігазбор», 2004.
У 2010 годзе ў Санкт-Пецербургу ў выдавецтве «Невский простор» выйшаў фундаментальны твор А. Астапенкі «Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму» (734 стар.).
Палітычная дзейнасць У 1990—1994 гадах сустаршыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, заснавальнік і старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994—1999). Напісаў праграму БНП, дзе нацыяналізм быў адкрыта абвешчаны базавай праграмнай каштоўнасцю, а сфармуляваныя прынцыпы БНП былі выразам хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі ва ўмовах Беларусі. У 1998-2023 гадах — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады партыі БСДГ.
Літаратурная дзейнасць
Друкаваўся ў «ЛІМе», «Маладосці», «Дзеяслове», «ARCHE» і іншых.
У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка» у жанры мастацкай дакументалістыкі (non fiction)., у 2013 годзе яна надрукавана ў выдавецтве «Харвест» на рускай мове пад назвай «Синяя книга белорусского алкоголика».
Аўтар мноства публіцыстычных артыкулаў і нарысаў, публіцыстычных кніг: «Хрысціянства і нацыянальная ідэя» (Мн., 1998), «Паслухайце нацыяналіста» (Вільня: Rastios Draugija», 2000), «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе» (Санкт-Петербург: Невский простор, 2010).
У 2014—2017 гадах у серыі 100 выдатных дзеячаў выйшлі эсэ А. Астапенкі «Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю». «Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа», «Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова», «Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі», «Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі».
У 2017 годзе ў выдавецтве «Логвінаў», як працяг алкагольнай тэматыкі «Сіняй кнігі…» выйшла кніга Астапенкі «Між светам тым і гэтым», напісаная як у жанры non fiction, так і прозы. У кнізе аўтар выступае і ў жанры фантастыкі (першае фантастычнае апавяданне «Нэйсі» было надрукавана ў часопісе «Дзеяслоў» у 2016).
У 2018 годзе вышла трэцяя кніга алкагольнай тэматыкі «Муза сабачага скверу». Вядучая лінія гэтага твора — пераадоленне залежнасцей праз веру ў Бога.
Бібліяграфія Лекцыі па сістэме праграмавання «TURBO PASCAL 5.5». Вучэбны дапаможнік. — Мінск: Изд. БТИ, 1996. — 65с. Правовая информатика. Учебно-методический комплекс. Мінск, 2007. 172 с. Методические рекомендации по выполнению контрольной работы по курсу «Эконометрика и экономико-математические методы и модели». ИБМТ БГУ. — Мінск, 2016. — 56 с Лабораторный практикум по курсу «Основы информационных технологий и программирования» для специальности 1-26 03 01 «Управление информационными ресурсами». — Мінск, 2016. — 209 стр. Хрысціянства і нацыянальная ідэя. — Мінск: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 1998. — 68 с. Паслухайце нацыяналіста. — Vilnius: Rastijos Draugija, 2000. — 176 с. Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце. Манаграфія. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004. — 184 с. Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму. — Санкт-Петербург: Невский простор, 2010. — 734 с. Сіняя кніга беларускага алкаголіка. — Мінск: Логвінаў. 2012. — 302 с. Синяя книга белорусского алкоголика. — Минск: Харвест. 2013. — 352 с. Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с. Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с. Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с. Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі. — Мінск: Харвест, 2015. — 64 с. Між светам тым і гэтым. Апавяданні беларускага алкаголіка. — Мінск: Логвінаў, 2017. — 321 с. Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі. — Мінск: Харвест, 2017. — 64 с. Барыс Сачанка: ён шчыра служыў Бацькаўшчыне. — Рыга : Інстытут беларускай гісторыі і культуры, 2018. — 63 с. — (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі