Аэрадро́м «Пружа́ны», Аэрадром «За́сімавічы», 181 баява́я верталё́тная ба́за — авіяцыйная база ў ваенным гарадку Новыя Засімавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Выкарыстоўваецца ВПС РБ. На ўзбраенні верталёты Мі-8 і Мі-24.

Гісторыя Паводле дырэктывы Генеральнага штаба УС СССР у 1953 года на аэрадром Засімавічы БВА была пераведзеная 95-я знішчальная дывізія, уключаная ў склад 26-й паветранай арміі. Пасля штаб дывізіі пераведзены ў Шчучын.

У 1984 годзе на аэрадроме быў сфарміраваны 357-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк. У 1986—1987 полк прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане, у снежні 1988 пераведзены на авіябазу Брандыс (, ГДР) у склад . На ўзбраенні меў 35 самалётаў Су-25, 2 Су-25УБ, 6 L-39C. Выведзены з Германіі 28 красавіка 1992 года на аэрадром Бутурлінаўка (Расія).

У 1988 на авіябазу «Пружаны» з Афганістана выведзены 181-ы асобны верталётны полк. Пасля распаду Савецкага Саюза ўвайшоў у склад ВПС Беларусі. 1 кастрычніка 1993 года на базе палка сфарміравана 181-я баявая верталётная база.

Падзеі 29 лістапада 2011 года пры заходзе на пасадку за 1,5 кіламетры ад аэрадрома разбіўся верталёт «Мі-24» 181-й баявой верталётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі. Усе тры члены экіпажу загінулі.

Ваенныя фарміраванні в/ч 15402 (1978—1980)

Гл. таксама Куплінскі аэрадром Спіс авіябаз Беларусі

Спасылкі Інфармацыя на сайце Ouarairports

Катэгорыя:Авіябазы Беларусі Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі Катэгорыя:Войска ў Пружанскім раёне