Ленарт Торвальд Стромберг (; , Кірканумі — , Экенес) — фінскі вясляр (канаіст), алімпійскі чэмпіён і двухразовы чэмпіён свету.

Вырас у рыбацкай сям’і. У 17 гадоў, стаўшы найлепшым байдарачнікам, з-за ўзросту не быў дапушчаны фінскімі трэнерамі да буйных спаборніцтваў, аднак у 1950 годзе, калі яму было 19, прыняў удзел у чэмпіянаце свету ў Капенгагене, адразу заваяваўшы золата на дыстанцыі 10000 м у каноэ-адзіночцы. Гэтае дасягненне ён паўтарыў праз восем гадоў на чэмпіянаце свету ў Празе.

На летніх Алімпійскіх гульнях у 1952 годзе ў Хельсінкі стаў чэмпіёнам у веславанні на каноэ-адзіночцы на 10000 м і сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 1000 м. На наступных Гульнях у Мельбурне (1956) не змог паказаць высокіх вынікаў з-за праблем са здароўем.

На працягу многіх гадоў з’яўляўся старшынёй аматарскага клуба канаістаў у сваім родным горадзе, дзе ён меў уласны бізнес у сферы дызельных рухавікоў.

У 2000 годзе ён быў удастоены спецыяльнай спартыўнай узнагароды Міністэрства адукацыі Фінляндыі.

Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ