Вікторыя «Вікі» Манала Дрэйвс (; , Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — , Палм-Спрынгс, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская скакуха ў ваду, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года.

Нарадзілася ў сям’і выхадца з Філіпін і англічанкі. Пачала спартыўную кар’еру пад дзявочым прозвішчам яе маці — Вікторыя Тэйлар. У 1945 годзе выйгравала срэбра і бронзу на чэмпіянаце ЗША, у тым жа годзе выйшла замуж за свайго трэнера.

У 1946—1947 гадах — чэмпіёнка ЗША ў скачках з вышкі, а ў 1948 годзе і з 3-метровага трампліна. На Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) таксама першынствавала ў тых жа дысцыплінах. Была першай амерыканкай азіяцкага паходжання, якая перамагла на Алімпіядах. На 3-метровым трампліне перамога Дрэйвс стала для амерыканак шостай запар на Алімпіядах, пачынаючы з 1920 года.

Пасля Алімпіяды некаторы час выступала ў шоу Бастэра Крабэ. З 1950 года прысвяціла сябе сям’і, выхоўваючы чатырох сыноў (Дэйл, Джэфры, Кім, Дэвід). У 1969 годзе яе імя было ўключана ў міжнародную Залу славы водных відаў спорту.

Катэгорыя:Скакуны ў ваду ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках у ваду Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы