Юлія Анатолеўна Арцюх — беларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія Паводле ўласных слоў, жыла ў Гомельскай вобласці і вымушана была пераехаць з прычыны радыяцыйнага забруджвання пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“»«Я не саромеюся сваіх перакананняў». Наваспечаная зорка Юлія Арцюх аб славе, перажываннях і пагрозах  — Звязда, 12.12.2020.

У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША«Я работала няней в Америке и понимаю, что такое зов Родины». Побывали в гостях у Юлии Артюх  — СТБ, 13.12.2020.

Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без меж».

З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак.

Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна МінскаМАКАРЫНА-КІБАК ЛЮДМІЛА ЭДУАРДАЎНА — афіцыйная старонка на сайце ПП НС Беларусі.

Прапагандысцкая дзейнасць Стала вядома ў СМІ з 2020 годзе як каментатарка на розныя тэмы, звязаных з масавымі пратэстамі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавых органаў да дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначана вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБПолитолог и вирусолог в одном лице. Журналисты заметили в новостях на госТВ одних и тех же «случайных» людей .

У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абразай апанентаў ЛукашэнкіОтветьте себе на вопрос: вам точно будет лучше продолжать разрушать страну? Мнение жены офицера в рубрике «Негладко»  — СТБ, 27.11.2020«Можем наклонить и вдуть»: Как пропагандисты СТВ заговорили на жаргоне  — The Village, 04.02.2021«Белорусы, кому мы нужны? Европе? Может, США? Как дешёвая рабочая сила если только». Мнение Юлии Артюх  — СТБ, 04.12.2021Юлия Артюх: «Мнение продажных предателей в построении белорусско-российских отношений точно никого не интересует»  — СТБ, 26.02.2021Юлия Артюх: «Лучше диктатура, чем продажная марионеточная демократия»  — СТБ, 02.04.2021, апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзейЮлия Артюх — защитникам Родины: каждый день, когда мой муж возвращается домой живым, я мысленно благодарю каждого из вас  — СТБ, 23.02.2021. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы БеларусіЮлия Артюх: не лезьте в нашу страну, от которой у вас остался лишь паспорт  — СТБ, 19.02.2021.

У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў УкраіныВядучую тэлеканала СТВ Арцюх занеслі ў базу «Миротворець» — Радыё Свабода, 4 красавіка 2021.

Сям’я Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый». Паводле ўласных слоў, адзін з трох дзяцей цярпіць на рэдкае генетычнае захворванне.

Спасылкі Асабістая старонка на сайце СТБ Юлія Арцюх на сайце «Міратворца»

Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары СТБ