Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белсаюздрук» — гандлёвая сетка ў Беларусі, праз якую рэалізуецца шырокі асартымент друкарскіх выданняў (газеты, часопісы, кнігі), а таксама канцылярскіх прылад, сувеніраў, тавараў паўсядзённага попыту.

Апісанне На пачатак 2025 года сетка РУП «Белсаюздрук» налічвала 667 гандлёвых аб’ектаў. У тым ліку: 259 павільёнаў, 327 шапікаў і 28 магазінаў, а таксама шэраг іншых аб’ектаў у Мінску і яшчэ прыкладна ў 100 населеных пунктах.

Гісторыя Да 1991 года Рэспубліканскае аб’яднанне «Саюздрук» знаходзілася ў падпарадкаванні Міністэрства сувязі БССР.

Распараджэннем Савета Міністраў БССР № 48-р ад 6 жніўня 1991 года аб’яднанне, разам са сваімі абласнымі прадпрыемствамі, перададзена Дзяржкамітэту па друку БССР (у далейшым Камітэт стаў Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь).

З 1 лістапада 2018 года адбылося аб’яднанне РУП «Белсаюздрук» з «Брэстаблсаюздрук», «Віцебскаблсаюздрук», «Гомельаблсаюздрук» і «Гроднааблсаюздрук»История предприятия .

У 2023 годзе стаў банкрутам і быў ліквідаваны філіял «Магілёўсаюздрук». Яго актывы ў асноўным былі прададзены для пагашэння даўгоў.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2025 года № 484 РУП «Белсаюздрук» было перададзена з сістэмы Міністэрства інфармацыі ў падпарадкаванне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

30 красавіка 2026 года, у адпаведнасці з загадам Мінсувязі, РУП «Белсаюздрук» далучана да нацыянальнага паштовага аператара «Белпошта»«Белсоюзпечать» присоединяют к «Белпочте».

Крыніцы

Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Кампаніі рознічнага гандлю Катэгорыя:Рознічны гандаль у Беларусі Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Інтэрнэт-магазіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе