Інэсэ Яўнзэмэ (; , Плявіняс — , ) — латвійская кідальніца дзіды, хірург-артапед і спецыяліст у пластычнай хірургіі. Першая латвійская алімпійская чэмпіёнка па кіданні дзіды ў 1956 годзе ў Мельбурне. Заслужаны майстар спорту СССР (1957). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Біяграфія Чэмпіёнка III Сусветных юнацкіх гульняў. Чатырохразовая чэмпіёнка Латвіі (1952, 1956, 1958 і 1960). Пяць разоў паляпшала рэкорды Латвіі (апошні раз у 1960 годзе — 55,73 метра). Акрамя кідання дзіды займалася таксама баскетболам, уваходзіла ў зборную Латвіі. У 1956 і 1957 гадах прызнавалася найлепшай спартсменкай Латвіі.
Скончыла Рыжскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці артапед (1960). Заслужаны хірург, доктар медыцынскіх навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР. Прэзідэнт САА (Сусветнай асацыяцыі алімпійцаў). Прэзідэнт Латвійскага алімпійскага клуба. У 2000 годзе падчас Алімпійскіх гульняў у Сіднеі была гаспадыняй «латышскага дома».
Тры дачкі — Андра, Інгуна, Віта.
Памерла 13 лютага 2011 года ў Рызе.
Катэгорыя:Кідальнікі кап’я СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Латвіі Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Афіцэры ордэна Трох Зорак Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук