Надзвычайнае здарэнне ў школе аграгарадка Рацічы адбылося 11 лютага 2016 года, 42 школьнікі з атручваннем невядомым рэчывам былі шпіталізаваныя, з іх 4 — у рэанімацыю.

Ход падзей У аграгарадку Рацічы 42 школьнікам раптам стала дрэнна падчас школьнай лінейкі: дзеці страчвалі прытомнасць адзін за адным. Да рацічскай сярэдняй школы прыехалі 8 экіпажаў хуткай медыцынскай дапамогі. Некаторыя бацькі самі везлі дзяцей у бальніцу горада Гродна. Стан дарослых быў таксама на мяжы свядомасці, але да прыезду лекараў настаўнікі імкнуліся аказаць мінімальную дапамогу дзецям. Усё здарылася менш, чым за дзве гадзіны.

У выніку з атручваннем былі шпіталізаваны 42 дзіцяці, а мясцовая школа з-за надзвычайнага здарэння зачынена. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце службовай халатнасці. Дакладная прычына здарэння невядомая, меркаваная прычына — атручэнне невядомым рэчывам. На месца здарэння прыбылі каманды экспертаў, у школе і акрузе працавалі дзясяткі супрацоўнікаў МНС, санстанцыі, міліцыі і Следчага камітэта. Былі пабраныя пробы вады, паветра, разрэзана падлога там, дзе праходзіла лінейка.

Праз суткі амаль усіх дзяцей выпісалі з бальніцы ў сувязі з нармальным станам, але школьнікі былі напраўлены на працяг вучобы ў школу гарадскога пасёлка Сапоцкін. Адукацыйны працэс у сярэдняй школе Рацічаў быў адноўлены 28 траўня.

Праз год пасля падзей так і не з’явілася афіцыйнай версіі надзвычайнага выпадку. Працоўная версія следства — угарны газ.

Спасылкі

Отравление детей в Ратичской школе на Sputnik.by ЧП под Гродно: 35 школьников отравились неизвестным веществом на Хартыя'97

TUT.BY БелаПАН Беларускі партызан Газета.ру

Катэгорыя:2016 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 11 лютага Катэгорыя:Люты 2016 года Катэгорыя:Рацічы