Ка́менкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старая Каменка.
Утвораны 21 жніўня 1925 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Прапойскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Прапойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 23 мая 1945 года Прапойскі раён быў перайменаваны ў Слаўгарадскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 30 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынкаўскага сельсавета. 17 ліпеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кабінагорскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Агеева, Благадаць, Васход, Дубна, Казакоўка, Крамянка, Новая Каменка, Старая Каменка і Сычын.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе