Пільня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Пільня.

Утвораны 8 ліпеня 1960 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Зябенскага і Ушакоўскага сельсаветаўРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Краснапольскага раёна. 16 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ушакі, сельсавет перайменаваны ва УшакоўскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 34 (1034)..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Краснапольскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе