Роберт Марэк Кажанёўскі (; нар. , Любачаў, Польшча) — польскі лёгкаатлет, 4-разовы алімпійскі чэмпіён па спартыўнай хадзе, трохразовы чэмпіён свету, двухразовы чэмпіён Еўропы. Камандор ордэна Адраджэння Польшчы. Уладальнік найбольшай колькасці залатых алімпійскіх медалёў сярод усіх польскіх спартсменаў.

Першым у гісторыі заваяваў медалі на 3 алімпіядах запар і першым у гісторыі заваяваў медалі на двух дыстанцыях: 20 км і 50 км на адной алімпіядзе. Чэмпіён летняй Алімпіяды 1996 года (50 км), летняй Алімпіяды 2000 года (20 і 50 км) і летняй Алімпіяды 2004 года (50 км).

Чэмпіён свету (1997, 2001, 2003), Еўропы (1998, 2002), Польшчы. Экс-рэкардсмен свету на дыстанцыі 50 км: 2003 — 3 гадз. 36 хв. і 3 сек. У 2006 годзе гэты рэкорд пабіў аўстраліец Натан Дыкс. Вынік Кажанёўскага застаецца рэкордам Польшчы.

Найлепшы спартсмен Польшчы ў 1998 і 2000 гадах.

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Спартыўныя хадакі Польшчы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Польшчы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года