Андрэас Торкільдсен (; нар. , Крысціянсан, Нарвегія) — нарвежскі кідальнік дзіды, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету 2009 года, двухразовы чэмпіён Еўропы 2006 і 2010 гадоў. З’яўляецца першым кідальнікам дзіды ў гісторыі, які змог выйграць залатыя медалі на трох найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянаце свету і чэмпіянаце Еўропы. Ён з’яўляўся лідарам рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) сярод кідальнікаў дзіды станам на верасень 2008 года. У 2001 годзе ўсталяваў сусветны рэкорд сярод юніёраў, які да гэтага часу не пабіты.
Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы