Адносіны НАТА і Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне бяспекі і рэалізацыі агульных інтарэсаў па індывідуальнай праграме партнёрства«Отношения НАТО с Беларусью», на официальном сайте НАТО «Беларусь — НАТО», Министерство обороны Республики Беларусь . Галоўным каардынуючым органам працэсу дасягнення мэт кантактаў «Беларусь — НАТА» з’яўляецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва беларускага ваеннага ведамства.
Гісторыя У 1995 годзе Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру»«Nato and Belarus — partnership, past tensions and future possibilities». Foreign Policy and Security Research Center. Retrieved 25 November 2010 . У 1997 годзе краіна прыняла ўдзел у праграме індывідуальнага партнёрства«Belarus and NATO». Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2002. Archived from the original on 11 May 2008. Retrieved 9 October 2007 . З 1998 года Беларусь мае ўласнае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў НАТА.
У студзені 2006 года Беларусь і НАТА зацвердзілі першы пакет дакументаў аб партнёрстве, у складзе 21 мэты і ацэначнага дакументаДелегация НАТО находится в Беларуси, 2014 г., «ЕвроБеларусь» .
У 2010 годзе Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы«North Atlantic Treaty Organization». The Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus. 2009. Retrieved 30 April 2010 . Беларусь заключыла з НАТА пагадненне аб чыгуначным транзіце, стаўшы часткай Паўночнай размеркавальнай сеткі, па якой ажыццяўляўся транзіт неваенных грузаў у Афганістан у рамках аперацыі міжнародных сіл садзейнічання і бяспекі. У 2013 годзе было заключана дадатковае пагадненне, якое пашырае ўмовы папярэдніх дамоўленасцяў аб транзіце бранятэхнікі краін НАТАОтношения Беларуси и НАТО.
У ліпені 2012 года (падоўжаны ў 2014) быў зацверджаны новы пакет на 16 мэтаў. У рамках іх бакамі рэгулярна праводзіліся вучэбна-палявыя зборы з пастаянным і пераменным складам міратворчай роты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, а таксама курсы па англійскай мове і асноў міратворчай дзейнасці ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 2014 годзе адбыўся візіт у штаб-кватэру НАТА ў Бруселі беларускай дэлегацыі на чале з начальнікам дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва міністэрства абароны. Было ўзгоднена партнёрства на 2014—2015 гады ў рамках «Працэсу планавання», ацэнены сілы праграмы «Партнёрства дзеля міру» і перспектывы развіцця супрацоўніцтваБеларусь и НАТО обсудили в Брюсселе перспективы сотрудничества, сайт «Interfax.by» БЕЛАРУСЬ — НАТО: ПЕРСПЕКТИВЫ НА БУДУЩЕЕ Беларусь обсудит партнерство с НАТО, Информационное агентство «ЛІГАБізнесІнформ» Беларусь обсудит партнерство с НАТО, 2014 г., сайт «Корреспондент» .
Канфлікты Адносіны Рэспублікі Беларусь з НАТА і заходнімі дзяржавамі ў цэлым застаюцца складанымі. У 1999 годзе на фоне бамбардзіровак Югаславіі адносіны былі замарожаны. Першае сур’ёзнае абвастрэнне адбылося пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Наступны віток супрацьстаяння адбыўся ў 2020—2021 гадах на фоне беларускіх пратэстаў, інцыдэнтам з самалётам Ryanair і нарошчвання ваеннай групоўкі НАТА вакол беларускіх межаў.
Гл. таксама Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь Савет Еўраатлантычнага Супрацоўніцтва
Крыніцы
Спасылкі Узаемаадносіны Беларусі і НАТА на афіцыйным сайце Мінабароны РБ
НАТА НАТА Катэгорыя:Знешняя палітыка НАТА