Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт імя Марціна Лютэра () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібамі ў гарадах Гале і Вітэнберг.

Агульная характарыстыка Універсітэт з'яўляецца арыентаванай на даследаванні вышэйшай навучальнай установай і прапануе адукацыйныя праграмы вышэйшай адукацыі на нямецкай і англійскай мовах, якія вядуць да атрымання акадэмічных і навуковых ступеняў, такіх як бакалаўр, магістр, доктар і хабілітаваны доктар.

Сучасны ніверсітэт быў створаны ў 1817 годзе ў выніку зліцця Вітэнбергскага ўніверсітэта (заснаваны ў 1502 годзе) і ўніверсітэта ў Гале (заснаваны ў 1694 годзе). Універсітэт названы ў гонар дзеяча Рэфармацыі Марціна Лютэра, які быў прафесарам у Вітэнбергу. Сёння ўніверсітэт юрыдычна размешчаны ў Гале. І Гале, і Вітэнберг знаходзяцца прыкладна ў гадзіне язды ад Берліна па чыгунцы, па якой курсіруюць экспрэсавыя цягнікі.

Факультэты Факультэт тэалогіі Факультэт права і эканомікі Факультэт медыцыны Факультэт філасофіі І (сацыяльныя і культурныя студыі, гісторыя) Факультэт філасофіі II (старажытныя і сучасныя мовы, камунікацыі, музыка) Факультэт філасофіі III (педагогіка) Факультэт прыродазнаўчых навук І (біяхімія, біялогія, фармацыя) Факультэт прыродазнаўчых навук II (фізіка, хімія, матэматыка) Факультэт прыродазнаўчых навук III (сельская гаспадарка, геалогія, інфарматыка)

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі