Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт () — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дрэздэн.

Агульная характарыстыка Гэта прызнаны дзяржавай прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Дрэздэне, які прапануе праграмы навучання і прафесійнай падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў. Вучэльня была заснавана ў 2003 годзе як даччыная кампанія Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта. Прэзідэнтам-заснавальнікам з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Саксоніі Курт Бідэнкопф, які займаў пасаду ганаровага прэзідэнта да жніўня 2021 года. З лютага 2010 года вучэльня функцыянуе на правах інстытута Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі