Мурынскі ручай — правы прыток ракі Охта. Бярэ пачатак паблізу лесапарку «Сасноўка», перасякае праспекты Святланаўскі, Грамадзянскі, Руставелі і ўпадае ў раку Охта на 17,5 км вышэй вусця ля паўночнай канцавіны Піскароўскага праспекта. Даўжыня — 8,7 км, плошча басейна — 41 км². Тэрыторыя на поўнач ад Мурынскага ручая — раён масавага будаўніцтва.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Катэгорыя:Рэкі і каналы Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Басейн Нявы