Вуліца Ціпанава — вуліца ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Маскоўскай плошчы да Віцебскага праспекта і праспекта Славы, з’яўляецца часткай Цэнтральнай дугавой магістралі (ЦДМ). Названая ў 1955 годзе ў памяць пра Героя Савецкага Саюза А. Ф. Ціпанава, які закрыў 18 студзеня 1944 года ў ваколіцах Чырвонага Сяла сваім целам амбразуру нацысцкага дота і загінуў у 19 гадоў. У 1964 годзе пры далучэнні новага ўчастка атрымала сучасную працягласць.
Катэгорыя:Вуліцы Санкт-Пецярбурга