Хамхын () — другі па велічыні горад у КНДР, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хамгён-Намдо на ўсходзе КНДР.

Геаграфія Хамхын знаходзіцца на левым беразе ракі Санчхон, ва ўсходняй частцы раўніны Хамхын (함흥평야).

Клімат Сярэднегадавая тэмпература паветра —10,3 °C Адносная вільготнасць паветра — 68,1 % Сярэдняя хуткасць ветру — 1,7 м/с

Гісторыя Горад вядомы на Карэйскім паўвостраве з сярэдніх стагоддзяў. Гэта радзіма Лі Сон Ге (1335—1408), які вядомы ў гістарыяграфіі Карэі як кароль Тхэчжо — заснавальнік дынастыі Часон. Ён праславіўся ў другой палове XIV стагоддзя сваімі перамогамі над манголамі і японскімі піратамі, пасля чаго стварыў сваю дынастыю. Гэтая дынастыя праіснавала з канца XIV да пачатку ХХ стагоддзя.

Перад пачаткам Карэйскай вайны ў Хамхыне быў адкрыты медыцынскі інстытут (адзін з 15 першых вышэйшых навучальных устаноў краіны)За мир на земле Кореи: воспоминания и статьи / сб., редколл., отв. ред. Ю. В. Ванин. М., «Наука», 1985. стр.25.

2 ліпеня 1950 года Дом культуры Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам, які знаходзіўся ў горадзе Хамхын, быў перададзены карэйскаму таварыству культурнай сувязі з СССРПередача двух Домов культуры ВОКСа Корейскому обществу культурной связи с СССР // газета «Правда», № 184 (11658) от 3 июля 1950..

З 1960 па 1967 год з’яўляўся горадам прамога падпарадкавання.

У канцы 2005 года горад Хынам стаў адміністрацыйнай часткай Хамхына.

Насельніцтва У 2008 годзе насельніцтва Хамхына складала 768 551 жыхароў Retrieved on 2009-03-18..

Эканоміка Пасля завяршэння будаўніцтва ў гэтым раёне двух каскадаў гідраэлектрастанцый (Чанджынган і Пуджонган) Хамхын разам з суседнім прыбярэжным горадам Хынам ператварыліся ў буйны прамысловы вузелХамхын // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 28. М., «Советская энциклопедия», 1978.Хамхын // Большой энциклопедический словарь (в 2-х тт.). / редколл., гл. ред. А. М. Прохоров. том 2. М., «Советская энциклопедия», 1991. стр.586.

У другой палове 1970-х гадоў Хамхын ўяўляў сабой найбуйнейшы ў КНДР цэнтр хімічнай прамысловасці (тут вырабляліся пластмаса, сінтэтычныя смолы і інш.), а таксама цяжкага машынабудавання (выпускалася металургічнае, горнаруднае, энергетычнае і хімічнае абсталяванне), сельгасмашынабудавання, электратэхнічнай прамысловасці, выплаўлення алюмінія, тэкстыльнай (шаўковая, ваўняная), абутковай, харчасмакавай, тытунёвай прамысловасці і вытворчасці будматэрыялаўХамхын // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 28. М., «Советская энциклопедия», 1978..

У 1981 годзе колькасць насельніцтва горада складала 775 тыс. чалавек, асновай эканомікі ў гэты час з’яўляліся хімічная прамысловасць, каляровая металургія (выплаўленьне алюмінія і выраб вырабаў з яго), машынабудаванне, тэкстыльная прамысловасць і прадпрыемствы харчовай прамысловасціХамхын // Большой энциклопедический словарь (в 2-х тт.). / редколл., гл. ред. А. М. Прохоров. том 2. М., «Советская энциклопедия», 1991. стр.586.

Сучасны Хамхын — важны цэнтр хімічнай прамысловасці КНДР, у першую чаргу дзякуючы буйному камбінату, дзе вырабляюцца ўгнаенні і іншыя неабходныя ў народнай гаспадарцы рэчывы. Горад таксама з’яўляецца буйным портам для знешняга гандлю. Прамысловасць прадстаўлена вытворчасцю тэкстыля (прынамсі, віналона), металаканструкцый, машынабудавання, харчовай прамысловасці.

У наваколлях горада маюцца сельскагаспадарчыя фермы і палі, дзе вырошчваюць розныя культуры.

Турызм У горадзе развіты гастранамічны турызм.

Рэстаран «Хэян» Рэстаран «Сінхынгван» — выкананы ў традыцыйным стылі, з каменя

У горадзе ёсць прыморская зона адпачынку Мачжон з пяшчаным пляжам, якая ўключае гатэль і вялікую колькасць катэджаў.

Гандаль

Транспарт Дзейнічае тралейбусная лінія, якая злучае Хамхын з суседнім горадам ХынамХамхынский троллейбус на сайте TransPhoto.

У горадзе размешчаны порт з выхадам у Японскае мора.

Адукацыя У горадзе дзейнічаюць больш за дзесятак ВНУ і тэхнікумаў.

Бібліятэкі

Грамадская бібліятэка Навукова-тэхнічная бібліятэка — пасля рамонту будынак быў моцна зменены. Бібліятэка паўторна адкрылася ў 2017 годзе. Будынак мае светла-блакітны колер, перад ім усталяваная вялікая інсталяцыя ў выглядзе атама і электронаў. Сам будынак ўпрыгожаны мноствам элементаў дэкору, якія намякаюць на перадавыя тэхналогіі і «стыль будучыні».

Культура

Хамхын Вялікі тэатр — з’яўляецца самым вялікім тэатральным будынкам у КНДР.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці

Сонхвадан — былое праўленне губернатара правінцыі. Раней існаваў цэлы комплекс будынкаў XV стагоддзя. Комплекс моцна пацярпеў падчас розных войнаў, але адзін будынак захаваўся і цяпер мае статус культурна-гістарычнага помніка. Рэзідэнцыі Лі Сон Ге ў якой ён пражываў пасля адрачэння ад трона. Уяўляе сабой комплекс драўляных будынкаў у традыцыйным карэйскім стылі. На тэрыторыі палаца знаходзіцца значная колькасць гістарычных помнікаў і аб’ектаў. У комплекс уваходзіць хвоя, узрост якой 450 гадоў. Хвоя незвычайным чынам «сцелецца» уздоўж зямлі, то паднімаючыся, то дакранаючыся да грунта і зз’яўляецца падахоўным прыродным помнікам.

Помнікі

Гасцініца «Сінхынсан»

Вядомыя асобы Ігар Серафімавіч Ташлыкоў (1946—2016) — фізік.

Галерэя

Спасылкі

, (North Korea Google Earth) Туры юных піянераў, Інфармацыя аб адкрыцці Хамхына для турыстаў, падрабязнасці тураў. Катэгорыя:Гарады Паўночнай Карэі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі