Асві́ца — рака ў Слуцкім і Старадарожскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Арэса (басейн Дняпра).

Назва Паводле даследчыка верхнедняпроўскай гідраніміі лінгвіста Ул. Тапарова, назва балцкага паходжання, роднаснасная літоўскаму гідроніму Ašva, латышскаму *Asva, са значэннем «кабыла»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 200..

Такога ж памяншальнага афармлення тут назвы наступных пасля Асвіцы прытокаў Арэсы рэчак Рыжыцы (паблізу Рыжыцы), Добрыцы-Ступніцы (выцякала з-пад Добрынкі).

Гомельскі філолаг А. Рогалеў аналагам лічыць дзесенскі гідронім Сеў (Сева) іранскага паходжання, які ён тлумачыць як «чорная рэчка»А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 15, 20.. Прыхільніца "фінскай" атрыбуцыі беларускіх гідронімаў навуковец Р. Аўчыннікава параўноўвала назву з фіна-угорскім сав «выток з возера або балота»Р. І. Аўчыннікава. Тапанімія сярэдняга цячэння р. Заходняя Дзвіна // Чэрскі Іван Дзяменцьевіч (да 160-годдзя з дня нараджэння). Вып. 1. Мінск, 2005. С. 34-35..

Гідраграфія Даўжыня ракі 9 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» .

Пачынаецца за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гутніца Слуцкага раёна, вусце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Навасёлкі Старадарожскага раёна.

Цячэ па лясістай мясцовасці.

Гл. таксама Асвея

Зноскі

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Спасылкі Рэкі Старадарожчыны

Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы