Фелікс Раймунд (Прот Фелікс) Прушынскі (, маёнтак Лошыца — , Гент, Бельгія) — ваенны, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’я Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813) і Ганны Андрэеўны Сямашка (каля 1770—1820), дачкі Андрэя Сямашкі.

Адстаўны паручнік у 1829 г., актыўны ўдзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Эміграваў у Бельгію, дзе ў 1832 годзе атрымаў званне падпалкоўніка бельгійскіх войскаў, удзельнічаў у вайне з Галандыяй (1839), быў ад’ютантам бельгійскага караля.

Памёр пасля кароткай хваробы года ў Генце. Нашчадства не пакінуў.

Узнагароды Узнагароджаны крыжамі ордэнаў Ганаровага Легіёна (1833) і Леапольда I (1843).

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Ваенныя Бельгіі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі