Ян Зомер (; 17 снежня 1988) — швейцарскі футбаліст, брамнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Швейцарыі. Ігрок неаднаразова станавіўся чэмпіёнам Швейцарыі, перш чым выправіўся ў Германію. У нацыянальнай камандзе дэбютаваў у 2012 годзе і з цягам часу стаў брамнікам нумарам адзін у краіне, выступаючы са зборнай на еўрапейскіх і сусветных першынствах.

Клубная кар’ера Прайшоў школы некалькіх невялікіх клубаў, перш чым далучыўся да акадэміі «Базеля» ў 2003 годзе. Першы прафесійны кантракт падпісаў з клубам у 2005 годзе, стаўшы асноўным брамнікам юнацкай каманды клуба. У 2007 годзе падоўжыў кантракт і адразу адправіўся ў «Вадуц» згодна з арэндным пагадненнем паміж клубамі. З цягам часу Зомер стаў першым брамнікам, праводзячы ў сезоне ўсё больш матчаў у браме каманды. Дэбютаваў у Суперлізе за «Вадуц» 20 ліпеня 2008 года ў пераможным матчы супраць «Люцэрна» (2:1). У студзені 2009 года Зомер быў адкліканы ў «Базель» праз тое, што асноўны брамнік клуба Франка Кастанса атрымаў траўму"«Costanzo: „Sommer ist einer der besten Goalies“» . Sport.. У шэрагах «Базеля» ігрок дэбютаваў 7 студзеня ў матчы супраць «Янг Бойза», дзе базельскі клуб атрымаў паражэнне з лікам 3:2. Адгуляўшы 6 гульняў у астатніх сустрэчах сезона, Зомер далучыўся да «Грасхопера», зноў на правах арэнды. Па вяртанні ў Базель футбаліст падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, але стаў толькі другім брамнікам каманды. Зомер дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 14 верасня 2011 года ў матчы супраць румынскага «Ацэлула», у якім швейцарцы выйгралі з лікам 2:1«FC Basel mit Glück zum 2:1 — Sieg». Tagblatt.. Менавіта ў гэты ж час брамнік трывала заняў месца ў браме, а паводле вынікаў сезона разам з клубам здабыў як кубак краіны, гэтак і дамогся перамогі ў чэмпіянаце«Matchtelegram FC Basel 1893 5:3 FC Luzern». Football.. Наступныя гады адзначаюцца надзейнай гульнёй Зомера, які ўжо нікому не аддаў месца ў стартавым складзе.

10 сакавіка 2014 года Зомер падпісаў пяцігадовы кантракт з нямецкай «Барусіяй» з Мёнхенгладбаха«Yann Sommer wechselt auf die neue Saison zu Borussia Mönchengladbach» . FC Basel 1893.. Швейцарац быў выкліканы дзеля замены Марка-Андрэ тэр Штэгена, які далучыўся да «Барселоны»«Yann Sommer als Nachfolger für ter Stegen in Mönchengladbach gefunden» . Hannoversche Allgemeine Zeitung.. У першым сезоне Зомера ў клубе гладбахскі клуб заняў 3-е месца ў Бундэслізе, што стала найвышэйшым клубным дасягненнем з 1978 года«History of the club Borussia Mönchengladbach». Score Shelf.. Па заканчэнні сезона брамнік быў названы найлепшым іграком клуба ў сезоне. Аднак, ужо ў наступным сезоне Зомер зрабіў некалькі крытычных памылак, які прывялі да паражэнняў ад дортмундскай «Барусіі» ў чэмпіянаце і «Севільі» ў Лігі чэмпіёнаў.

У студзені 2023 года перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы кантракт да лета 2025 года. У сувязі з траўмай Мануэля Ноера стаў асноўным брамнікам каманды.

У жніўні 2023 года папоўніў склад міланскага «Інтэрнацыянале».

Міжнародная кар’ера Зомер дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі 30 мая 2012 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі, які праходзіў у Люцэрне і скончыўся паражэннем гаспадароў з лікам 0:1. На чэмпіянат свету 2014 года брамнік упершыню трапіў у заяўны спіс зборнай«Das 23-Mann-Aufgebot der Schweiz». Football.. Разам з партнёрамі па Бундэслізе Раманам Бюркі і Марвінам Гіцам ігрок быў уключаны ў заяўку Швейцарыі на чэмпіянат Еўропы 2016. Зомер нарэшце стаў першым брамнікам і правёў усе чатыры матчы зборнай на еўрапейскім турніры«UEFA EURO 2016 — Switzerland». UEFA..

Дасягненні «Вадуц»: Уладальнік Кубка Ліхтэнштэйна: 2008 Пераможца швейцарскай Чэлендж лігі: 2007/08

«Базель»: Чэмпіён Швейцарыі: 2011, 2012, 2013, 2014 Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2012

«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Швейцарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Базель Катэгорыя:Ігракі ФК Вадуц Катэгорыя:Ігракі ФК Грасхопер Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан