Ю́рый Сярге́евіч Каўрыжэ́нка (нар. ; Кіеў, УССР, СССР) — шэф-кухар, тэле- і радыёвядучы, пасол украінскай кухні ў свеце, лаўрэат сінгапурскай прэміі Global Chef Awards 2017 за ўклад у развіццё гастраноміі.

Біяграфія Нарадзіўся 8 чэрвеня 1983 года ў Кіеве. Яго маці была настаўніцай.

У 1999 годзе скончыў Кіеўскую мастацкую школу № 6 па спецыяльнасці «скульптура».

З 2000 па 2005 гады вучыўся ў Кіеўскім славістычным універсітэце на факультэце міжнародных адносін.

З 2000 года, будучы студэнтам, пачаў працаваць у рэстаране.

У 2008 годзе пачаў прафесійна працаваць на кухні і вучыцца ў найлепшых кулінарных школах Еўропы, у тым ліку: Ecole Ritz Escoffier, Le Cordon Bleu і Ecole Ferrandi (Парыж), Basque Culinary Center (Сан-Себасцьян, Іспанія), IFSE (Турын), International Academy of Italian Cuisine (Лука, Італія).

Шматгадовы гарачы прыхільнік ідэй Slow Food.

Прадстаўляе Украіну ў сусветнай асацыяцыі кухараў Slow Food Chefs' Alliance.

У 2012 годзе кухар адкрыў рэстаран украінскай кухні «Kobzar» у горадзе Тбілісі ў Грузіі.

У 2014 годзе ён узначаліў аўтарскі львоўскі рэстаран «Vintage Nouveau».

З 2019 года — амбасадар кулінарнага брэнда «Herbalife Nutrition» ва Украіне.

У 2019 годзе ён стаў тэлевядучым і кухарам кулінарнага шоу «Страва Честi» на ўкраінскім тэлеканале СТБ.

З 2020 года — брэнд-шэф сеткі італьянскіх рэстаранаў «D’Arte» у Рызе, Латвія.

Cупрацоўнічае з Міністэрствам замежных спраў Украіны ў якасці амбасадара ўкраінскай кухні ў розных краінах свету.

Узнагароды У 2017 годзе быў узнагароджаны ў Сінгапуры за развіццё ўкраінскай кухні. У 2020 годзе атрымаў залаты медаль ад французскай асацыяцыі «Best of Gastronomie».

Катэгорыя:Кухары Украіны