Летні палац Пятра I — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя ў паўночна-ўсходняй частцы Летняга сада. Пабудаваны ў 1710—1714 гадах (архітэктар Даменіка Трэзіні). У аздабленні прымалі ўдзел архітэктары Андрэас Шлютэр, Н. Мікеці, М. Зямцоў. Прамавугольны ў плане 2-павярховы каменны будынак з 4-схільным дахам упрыгожаны звонку вузкім арнаментальным фрызам, рустамі па вуглах і 29 прамавугольнымі барэльефамі (на міфалагічныя тэмы), якія алегарычна ўслаўляюць перамогу Расіі ў Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў (скульптар А.Шлютэр); вокны з дробнай расшкляноўкай асадкаваны шырокай ліштвой. Унутраны памяшканні маюць анфіладнае размяшчэнне (па 7 пакояў на кожным паверсе); асаблівую каштоўнасць маюць арыгінальныя маляўнічыя плафоны, цясляныя дубовыя панно, кафляныя печкі.
Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. - ISBN 5-85270-037-1.
Катэгорыя:Збудаванні ў стылі барока Катэгорыя:Рэзідэнцыі расійскіх манархаў Катэгорыя:Дзяржаўны Рускі музей Катэгорыя:Пётр I Катэгорыя:Палацы Санкт-Пецярбурга