Байна́ — рака ў Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Эсы (басейн Заходняй Дзвіны).

Назва

У Літве ёсць рака Bienė. А. Ванагас гэтую назву супастаўляе з фракійскай назвай Βιναι, якую тлумачыць ад індаеўрапейскага *bhei(ǝ)- «біць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 63..

Ю. Покарны згадвае індаеўрапейскае bhei(ǝ)-, bhī- «біць», ад якога паходзіць у прыватнасці слова біць і аднакарэнныя словы ў славянскіх мовахJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 117—118..

Гідраграфія Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Дабрамыслі Чашніцкага раёна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Упадае ў Эсу прыкладна за 0,8 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Валатоўкі Лепельскага раёна.

Крыніцы

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 г.

Катэгорыя:Басейн Эсы Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна