Селе́навая кіслата — неарганічная кіслата, HSeO.
Цвёрдае бясколернае крышталічнае рэчыва. Шчыльнасць 2,95 к/см³. Тэмпература плаўлення 62,4 °C. Пры тэмпературы, большай за тэмпературу плаўлення, раскладаецца. Добра раствараецца ў вадзе. Па сваіх уласцівасцях блізкая да сернай кіслаты, але мае большую акісляльную здольнасць.
Атрыманне Селенавую кіслату атрымліваюць узаемадзеяннем аксіда селена(VI) з вадой, узаемадзеяннем селена з хлорнай або бромнай вадой, узаемадзеяннем селеністай кіслаты ці аксіда селена(VI) з перакісам вадароду.
Выкарыстанне Селенавая кіслата выкарыстоўваецца пераважна для атрымання яе солей — селенатаў.
Літаратура
Некрасов Б. Н. Основы общей химии. Т. 1. / изд. 3-е, испр. и доп. — Изд-во «Химия», 1973. — С. 353—354. — 656 с.
Катэгорыя:Неарганічныя кіслародзмяшчальныя кіслоты Катэгорыя:Злучэнні вадароду Катэгорыя:Злучэнні селену